Блакіраваць ці блакаваць?

22 views
Skip to first unread message

Mikalai Udodau

unread,
Nov 19, 2022, 8:37:53 AM11/19/22
to belarusia...@googlegroups.com
Вітаю!

У цяперашнім перакладзе, калі не памыляюся, пераважна
выкарыстоўваецца карацейшы варыянт - блакаваць.

На карысць даўжэйшага варыянта, з суфіксам -ірава-, ідзе
той момант, што яго даюць акадэмічныя слоўнікі, што можна
спраўдзіць, напрыклад, тут:
https://slounik.org/search?dict=&search=блакіраваць

За другі варыянт выступае мовазнавец Вінцук Вячорка, сваё
меркаванне ён выказвае, напрыклад, тут:
https://by-mova.livejournal.com/946490.html?thread=11686202#t11686202

Таксама, можна адзначыць, што дух, а не літара, дзейнага
Правапісу-2008, калі я правільна разумею, схіляецца да
карацейшай формы:
https://be.wikisource.org/wiki/Закон_Рэспублікі_Беларусь_«Аб_Правілах_беларускай_арфаграфіі_і_пунктуацыі»#§_23._Суфіксы

"Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): ..."

Але ж у слоўніках даецца "блакіраваць", трэба думаць,
падпадае пад адзін з пунктаў таго правіла, калі суфікс
-ірава- (-ырава-) ужываецца.

Таму напалову жартоўна, напалову ўсур'ёз можна сказаць,
што я свядома адхіляўся ад нарматыўнага варыянта не таму,
што так сказаў Вячорка (яго меркаванне ўраўнаважваецца
меркаваннем іншых мовазнаўцаў), і не таму, што болей шаную
дух, чым літару Правілаў, а таму, што выбраў карацейшую
форму. Хоць довад і слабы, але нічым не ўраўнаважаны.

Што-небудзь прапусціў?


--
Мікалай Удодаў <cro...@tut.by>

Dzianis Sheka

unread,
Nov 20, 2022, 3:59:38 AM11/20/22
to Belarusian Firefox
блакіраваць для мяне гучыць як русізм
а блакаваць упісваецца у логіку бел мовы 

я больш схіляюсься да логікі Вячоркі і больше кароткай формы, бо гэта больш функцыянальна у сучасным свеце )

dzmitry.z...@gmail.com

unread,
Nov 21, 2022, 2:21:36 AM11/21/22
to Belarusian Firefox
З другога боку блакаваць на мяне можа мець асацыяцыі з блокамі і нейкімі дзеяннямі над імі (закладаць блокамі?).
Калі блакіраваць - гэта менавіта блакіроўка. Дарэчы - як у такім варыянце будзе блакіроўка - блакоўка?

PS я карыстаюся  LanguageTool для праверкі напісання і ён падкрэслівае слова блакаваць, бо яго няма ў слоўніку, таму гэта крыху раздражняе. Такі сабе аргумент, але як ёсць

нядзеля, 20 лістапада 2022 г. у 09:59:38 UTC+1 карыстальнік dziani...@gmail.com напісаў:

Mikalai Udodau

unread,
Nov 22, 2022, 8:21:56 AM11/22/22
to belarusia...@googlegroups.com
Наколькі ведаю, блакіроўка і блакаванне - па сэнсе адно
і тое ж. Папраўце, калі гэта не так.

Магу памыляцца, бо не мовазнавец, але ж само слова "блок"
запазычанае, і ўсе дзеясловы з гэтым коранем этымалагічна
азначаюць дзеянні над блокамі, таму асацыяцыя цалкам
апраўданая.

Мне здаецца адметным, што ў гласарый майкрасофт увайшло
слова "заблакаваць". Усё ж, у каманды, якая працавала над
тамтэйшым перакладам, былі, здаецца, і іншыя стымулы, акрамя
адчування, што нешта зроблена правільна. Калі б я быў на іх
месцы і рабіў пераклад з такім сур'ёзным выглядам, мне
менш за ўсё хацелася б адхіляцца ад афіцыйнага правапісу.

Што да праверкі арфаграфіі, то яна ёсць і ў файрфоксе.
Таксама падкрэслівае "блакаваць", але можна дадаць слова ў
карыстальніцкі слоўнік, каб не падкрэслівала (пункт "Дадаць
у слоўнік" у кантэкстным меню). Думаю, і ў LT ёсць такая
магчымасць.


On Sun, 20 Nov 2022 23:21:36 -0800 (PST)
"dzmitry.z...@gmail.com"
> --
> You received this message because you are subscribed to the Google Groups "Belarusian Firefox" group.
> To unsubscribe from this group and stop receiving emails from it, send an email to belarusian-fire...@googlegroups.com.
> To view this discussion on the web visit https://groups.google.com/d/msgid/belarusian-firefox/493bcbf9-8216-4ff6-b22e-fe7161ccad04n%40googlegroups.com.


--
Мікалай Удодаў <cro...@tut.by>
Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages