Вітаю!
У цяперашнім перакладзе, калі не памыляюся, пераважна
выкарыстоўваецца карацейшы варыянт - блакаваць.
На карысць даўжэйшага варыянта, з суфіксам -ірава-, ідзе
той момант, што яго даюць акадэмічныя слоўнікі, што можна
спраўдзіць, напрыклад, тут:
https://slounik.org/search?dict=&search=блакіраваць
За другі варыянт выступае мовазнавец Вінцук Вячорка, сваё
меркаванне ён выказвае, напрыклад, тут:
https://by-mova.livejournal.com/946490.html?thread=11686202#t11686202
Таксама, можна адзначыць, што дух, а не літара, дзейнага
Правапісу-2008, калі я правільна разумею, схіляецца да
карацейшай формы:
https://be.wikisource.org/wiki/Закон_Рэспублікі_Беларусь_«Аб_Правілах_беларускай_арфаграфіі_і_пунктуацыі»#§_23._Суфіксы
"Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): ..."
Але ж у слоўніках даецца "блакіраваць", трэба думаць,
падпадае пад адзін з пунктаў таго правіла, калі суфікс
-ірава- (-ырава-) ужываецца.
Таму напалову жартоўна, напалову ўсур'ёз можна сказаць,
што я свядома адхіляўся ад нарматыўнага варыянта не таму,
што так сказаў Вячорка (яго меркаванне ўраўнаважваецца
меркаваннем іншых мовазнаўцаў), і не таму, што болей шаную
дух, чым літару Правілаў, а таму, што выбраў карацейшую
форму. Хоць довад і слабы, але нічым не ўраўнаважаны.
Што-небудзь прапусціў?
--
Мікалай Удодаў <
cro...@tut.by>