Вітаю!
Мне здаецца, да варыянта "гісторыя аглядання" ў свой час
прыйшлі самастойна. Папярэдняя каманда перакладу
перакладала browser як "азіральнік", а дзеяслоў browse - ужо
не скажу як, бо не ўпэўнены, але мусіць быць "азіраць".
Цяперашняя каманда скрозь пазамяняла "азіральнік" на
"браўзер", "азіраць" - на "аглядаць", а для browsing
паслядоўна прымянялі "агляданне" (прынамсі, я так рабіў).
Цяпер што да пытання "варта ці не варта замяніць". Калі
я падтрымліваў замену "азіральніка" на "браўзер", быў
пэўны, што зрабіць гэта неабходна. Але ж за некалькі
гадоў, што прайшлі з таго часу, ужо прыходзілі людзі, якія
казалі, што трэба замяніць "сцягванне" на "спампоўку", і
словы іх былі не менш рашучымі, чымся мой колішні настрой.
Як зрабіць так, каб новыя людзі хацелі перакладаць тое, што
яшчэ не перакладзена, а не ўдасканальваць сваё валоданне
інструментам "пошук і замена" - я, на жаль, не ведаю.
"Гісторыя праглядаў" - лепшы за "гісторыю аглядання"
пераклад для browsing history, але самую драбніцу.
І прагляд, і агляданне - аднаго кораня, значэнне ў іх адно
і тое ж, як па мне. А замена, як бы акуратна і старанна яе
не рабіць, абавязкова пакіне дзе-нідзе колішнія варыянты,
напрыклад, неразгледжаныя ўскосныя склоны ці напісанне
з лацінскай літарай замест кірылічнай. Таму я за тое, каб
пакінуць як ёсць.
On Thu, 6 Oct 2022 13:17:49 -0700 (PDT)
"
dzmitry.z...@gmail.com"
> --
> You received this message because you are subscribed to the Google Groups "Belarusian Firefox" group.
> To unsubscribe from this group and stop receiving emails from it, send an email to
belarusian-fire...@googlegroups.com.
> To view this discussion on the web visit
https://groups.google.com/d/msgid/belarusian-firefox/f6d5ecee-7204-45dc-b904-a08e7d27a0e4n%40googlegroups.com.
--
Мікалай Удодаў <
cro...@tut.by>