Навіны УльтраКрамы No.82

3 views
Skip to first unread message

Ultrakrama

unread,
Jun 1, 2010, 2:46:00 PM6/1/10
to Навіны УльтраКрамы
Вітаю!
УльтраКрама віншуе ўсіх з надыходам лета! І спачувае студэнтам у
сувязі з надыходам сесіі.

Новае на гэтым тыдні:

1. Катынь - мастацкі фільм пра падзеі 1940-га году (2007)
Выдатны фільм польскага рэжысёра Анджэя Вайды. Што адметна, пераклад
на беларускую здзейснены БТ. Якасць пераклада - выдатная, як і якасць
відэа.
http://ultra-krama.appee.com/product.php?prodid=459

2. Новыя Падарожжы Дылетанта ў выдатнай якасці!
Падарожжы Дылетанта былі ў нашай краме і раней, але цяпер яны ў значна
лепшай якасці (512x384, 200 МБ кожная серыя). Пакуль - першыя 10
выпускаў (канец 2007 - пачатак 2008 году)
http://ultra-krama.appee.com/product.php?prodid=137

3. Лявон Вольскі - Белая Яблыня Грому (2010)
Новы сольны альбом Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў
http://ultra-krama.appee.com/product.php?prodid=460

4. Фота БЧБ-сцягоў
Для таго, каб Вы лепш арыентаваліся ў памерах БЧБ-сцягоў, мы вывесілі
іх фота побач з халадзільнікам Атлант, які, напэўна, ёсць у большасці
беларускіх сямей.
http://ultra-krama.appee.com/product.php?catid=17

--
Вы атрымалі гэтае паведамленне, бо вы падпісаныя на "Навіны
УльтраКрамы".
За падрабязнасцямі накіроўвайцеся на старонку
http://groups.google.com/group/ultrakrama?hl=be

Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages