21 лістапада сустрэча з В.Шніпам

2 views
Skip to first unread message

Aliaksandar Davidovič

unread,
Nov 13, 2018, 3:53:17 PM11/13/18
to Клуб "ПраМова"
Паважаныя сябры, запрашаю 21 лістапада 2018 г. у 18,45 на сустрэчу з паэтам, празаікам і перакладчыкам Віктарам Шніпам.
Сустрэча адбудзецца на сядзібе ТБМ: г. Мінск, вул. Румянцава, 13.
Спадар Віктар падрыхтаваў падарункі для самых актыўных удзельнікаў, запрашаю далучыцца да імпрэзы.

Віктар  Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і ВЛК Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве ў 1987 годзе. Пасля працаваў у часопісе “Беларусь”, газеце “Наша слова”. З 1995 па 2004 год – у газеце “Літаратура і мастацтва” быў намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам. Цяпер— галоўны рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”.


шніп3.jpg


Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages