You do not have permission to delete messages in this group
Copy link
Report message
Show original message
Either email addresses are anonymous for this group or you need the view member email addresses permission to view the original message
to Клуб "ПраМова"
Францішак Жылка - укладальнік і фундатар, правадзейны член Беларускага геаграфічнага таварыства, дырэктар стамалагічнай лякарні з беларускай мовай абслугоўвання, пісьменнік. У 2012 выдаў краязнаўчыя нарысы "Вілія вачыма вандроўніка". Праплыў на чоўне па Віліі ад Залесся (сядзіба М.К. Агінскага) да граніцы з Літувой. Апісаў этнаграфічныя і гістарычныя падзеі па шляху вандроўкі. У першай палове 2018 года выдаў кніжку "Фэлікс Жылка. Мае ўспаміны"- першая частка і другая частка "Анатоль Шчучка. Святыняў маўклівыя цені". Успаміны Ф. Жылкі апісваюць падзеі з 1900 года по 1951 год у Жодзішнай гміне (сельсавеце) Смаргонскага раёна. Анатоль Шчучка апісвае гісторыю двух стагоддзяў Вішнеўскага касцёла. У 2018 годзе вышла кніжачка "Збігнеў Жакевіч. Краіна дзіцячых гадоў нашых бацькоў і дзядоў" - біаграфічны аповед пра Яна Булгака - першага мастака фатографа Беларусі, Літувы і Польшчы ў пачатку 20 стагоддзя.