Звяртаю ўвагу супольнасці на тое, што напісанне назваў элементаў вулічна-дарожнай сеткі Беларусі рэгулюецца правіламі, якія
коратка выкладзены на сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Сярод усяго асобна хачу адзначыць наступныя пункты:
5. Порядковые числительные, входящие в состав наименования на белорусском и русском языках, необходимо указывать арабскими цифрами, соединёнными с последней буквой грамматических окончаний. Например: правильно: зав. Жуко́ўскага 2-і – пер. Жуко́вского 2-й;
неправильно: зав. Жуко́ўскага 2-гі – пер. Жуко́вского 2-ой.
В остальных случаях числительные не сопровождаются буквенными наращиваниями:
Например: правильно: пл. 8 Сакавіка – пл. 8 Марта, зав. III Інтэрнацыяна́ла – пер. III Интернациона́ла;
неправильно: пл. 8-ага Сакавіка – пл. 8-ого Марта, зав. III-га Інтэрнацыяна́ла – пер. III-го Интернациона́ла.
У актуальных правілах беларускай мовы 2008 года гэта тэма незакранута, згадваецца толькі, што трэба пісаць праз злучок:
3. Пішуцца праз злучок: парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны;
Як бачыце, у прыкладах 25-ы, а не 25-ты. Зараз жа на ГуглКартах амаль паўсюдна маем 1-шы, 2-гі, 3-ці, 4-ты замест правільных 1-ы, 2-і, 3-і, 4-ы і г.д.
На карце Мінска гэтага няма, але вось у іншых населеных пунктах вельмі папулярным з'яўляецца выкарыстанне ініцыялаў замест поўнага імя.
6. Необходимо отказаться от употребления инициалов в наименованиях элементов улично-дорожной сети, присвоенных в честь лиц, имеющих заслуги перед государством и обществом, если не установлены решения, которыми закреплены инициалы в наименованиях. Такое наименование должно состоять из имени и фамилии выдающейся личности или псевдонима во всех случаях (решение Топонимической комиссии при Совете Министров Республики Беларусь от 26 ноября 2014 г., протокол № 11).
Например:
правильно: вул. Уладзі́міра Жыляка́ – ул. Влади́мира Жиляка́;
неправильно: вул. Жыляка́ У.В. – ул. Жиляка́ В.В.
Чаму гэта важна? Справа ў тым, што ініцыялы могуць заблытаць карыстальніка, які няправільна іх расшыфруе:
Вуліца Ф. Скарыны ў Маладзечне гэта не вуліца Францыска Скарыны, а вуліца Францішка Скарыны.
Вуліца С. Баторыя не вуліца Стафана Баторыя, а вуліца Стэфана Баторыя.
У Мінску іншая праблема - поўная адсутнасць імя перад прозвішчам. Многія бачылі вуліцу Караткевіча каля Мінск-1 і палічылі, што яе назвалі ў гонар беларускага класіка, але гэта не так. У гэтым выпадку імя ў назве не было ад пачатку, але многія вуліцы Мінска маюць імя ў афіцыйна зацверджанай форме напісання, хоць зараз на ГуглКартах пазначана толькі прозвішча: вул. Сердзіча, вул. Берута, вул. Ясеніна і інш. замест вул. Данілы Сердзіча, вул. Баляслава Берута, вул. Сяргея Ясеніна і інш. Думаю не трэба казаць, што павінна прыводзіцца поўная форма назвы, а не яе палова (нікому ж у галаву не прыходзіць пісаць Калода замест Ліпавая Калода).
Ну яшчэ хачу нагадаць, хоць упэўнены ў вашай асвечанасці, што ул. Будавников, ул. Полночная, ул. Полдневая, ул. Великодная, ул. Утульная гэта не памылка, а афіцыйна замацаваная транслітарацыя з беларускай мовы на рускую. У такіх выпадках перакладныя варыянты беларускіх назваў (Строителей, Северная, Южная, Пасхальная, Уютная) не павінны быць асноўнымі для рускай мовы, бо гэта ўводзіць у зман карыстальнікаў.
Калі хто мне не верыць, то праверыць напісанне вуліц можна на тым жа
сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА). Трэба выбраць населены пункт, а потым увесці 3 прабелы, каб атрымаць поўны спіс афіцыйных назваў вуліц (і не толькі) на рускай і беларускай мовах.