[I18n] mounik.org

5 views
Skip to first unread message

Ihar Hrachyshka

unread,
Nov 1, 2010, 5:07:06 AM11/1/10
to Belarusian i18n list
Прывітанне!

Пакуль яшчэ не ўсё ідэальна, але можаце пачынаць
дадаваць/выпраўляць/абнаўляць звесткі на http://mounik.org
Pootle-інсталяцыя (http://mounik.org/pootle/) ёсць, але пакуль не
задзейнічаная, бо спачатку трэба арганізацыйна мяняць workflow, а
тэхнічная рэалізацыя - ужо другасная справа. У прынцыпе, уласна для
працы там усё таксама больш-менш гатова (праверыў на колькіх модулях
Gnome).

1. хто лепш структурызуе аснову вікі ці перарысуе цяперашнія хібныя
шаблоны, калі ласка;
2. хто намалюе просценькі лагатып, каб заткнуць цяперашні placeholder,
калі ласка;
3. хто мае ідэі да новых тэмаў і звесткі, таксама калі ласка.

Змяшчайце туды свае слоўнікі, апісанне падыходаў, спасылкі на цікавыя рэсурсы.

Ігар
_______________________________________________
I18n mailing list
I1...@mova.org
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n

Павел Шут

unread,
Nov 1, 2010, 5:23:04 AM11/1/10
to Belarusian i18n list

1. хто лепш структурызуе аснову вікі ці перарысуе цяперашнія хібныя
шаблоны, калі ласка;

Лічу, што са структуры трэба было пачынаць, а не спяшацца за тыдзень сабраць усё адразу, а потым думаць што куды прыкруціць. З цягам часу гэта праблема стане яшчэ больш выразнай. 

2. хто намалюе просценькі лагатып, каб заткнуць цяперашні placeholder,
калі ласка;

Я намалюю лагатып, патрэбныя ідэі/прапановы таго, што мае быць на ім.

 

Ihar Hrachyshka

unread,
Nov 1, 2010, 6:32:05 AM11/1/10
to Belarusian i18n list
2010/11/1 Павел Шут <sp....@gmail.com>:

>
> 1. хто лепш структурызуе аснову вікі ці перарысуе цяперашнія хібныя
> шаблоны, калі ласка;
>
> Лічу, што са структуры трэба было пачынаць, а не спяшацца за тыдзень сабраць
> усё адразу, а потым думаць што куды прыкруціць. З цягам часу гэта праблема
> стане яшчэ больш выразнай.

Калі трэба было пачынаць, то чаго не пачалі? :) Вось зараз і пачнем.

Няма бяды ў тым, што цяперашняе - не ідэальна структураванае (ну хіба
там шмат што ёсць, каб надта пераймацца?) Каб беларускую вікіпедыю
калісьці пачыналі з вылізвання структуры да ідэалу, дык не ўбачылі б
мы яе і дасюль. Структураванне - гэта *тэхнічная* патрэба пры
наяўнасці *матэрыялу*. Будзе матэрыял - будзе лепш відаць, што і куды
класці. Вікі ж не на камені выбітая, перакладзем майно пры патрэбе з
кута ў кут.

> 2. хто намалюе просценькі лагатып, каб заткнуць цяперашні placeholder,
> калі ласка;
>
> Я намалюю лагатып, патрэбныя ідэі/прапановы таго, што мае быць на ім.

У мяне ёсць ідэі пра тое, чаго там НЕ МАЕ БЫЦЬ: ідэалогіі, сцягоў,
гербаў (як было на pieraklad.org). Калі можаш, намалюй што-небудзь
кшталту сілуэта галавы чалавека, якая гаворыць нешта (можа, з рысамі
слоў-гукаў; магчыма, не слоў-гукаў, а лічбаў?). І закрыем пытанне. (Я
б яго наогул пакуль не ўздымаў, каб не вытыркаўся стандартны
placeholder, як нейкая пляма.)

Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages