Сяргею: тое, што падразумявае бакоўка, гэта
менавіта быццё збоку, і нішто больш. Для гэтага
і ўзятае гатовае слова.
І ніякай скразной метафары адносна перакладу
словаў, пераважна жаргонных, быць не можа.
Немагчыма глядзець на элементы інтэрфейсу
паслядоўна ані зверху, ані спераду, аніяк інакш.
Ю.Т.
:) Нават не магу сабе ўявіць, якімі маглі быць
"абразлівыя заўвагі" за "наладкі". Што там
хацелі? Спадзяюся, што Сяргей падзеліцца гэтай
інфармацыяй.
Самі "наладкі" (ці яшчэ файней: "налады") гэта,
канешне, яскравы прыклад выймання тэрміналогіі
"з чыстага розуму" (г.зн., па-за сувяззю з
жыццём). :)
Ю.Т.