Да вашага ведама, выйшаў новы GNOME 3.4, з новым беларускім перакладам.
Карцінак пакуль няма. Паглядзець вынік можна будзе ў наступным выданні
Ubuntu (часткова) і асабліва ў Fedora Linux (апошні заснаваны амаль
выключна на gnome-прыладах).
/Ihar
-------- Original Message --------
Subject: GNOME 3.4, з новым беларускім перакладам!
Date: Wed, 28 Mar 2012 18:13:49 +0300
From: Ihar Hrachyshka <ihar.hr...@gmail.com>
To: i18n-be...@googlegroups.com
Прывітанне,
толькі што было аб'яўлена аб афіцыйным выданні GNOME 3.4 [1], якое
ўключае новы беларускі пераклад, над якім мы працавалі апошні год. І
ўпершыню за вельмі доўгі час беларуская мова зноў атрымала статус мовы з
афіцыйнай падтрымкай!
Больш за тое: нашу працу нават асобна згадалі ў Release Notes! :)
Цытую: "Пераклад такога вялікага праграмнага пакунка, як GNOME, на новую
мову - вельмі цяжкая праца, нават для мэтанакіраванай і працавітай
суполкі перакладчыкаў. У гэтым выданні асабліва вызначылася беларуская
суполка, якая павялічыла пакрыццё сістэмы перакладам ажно на 39
працэнтаў (ад выдання 3.0)." [2]
Дзякуй усім, хто працаваў апошнія паўгода, каб дасягнуць такога
грунтоўнага выніку.
[1]: http://www.gnome.org/news/2012/03/gnome-3-4-released/
[2]: http://library.gnome.org/misc/release-notes/3.4/index.html.be
/Ihar
_______________________________________________
I18n mailing list
I1...@mova.org
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n