Я пакрысе дапісваю свой слоўнік для праверкі правапісу
ў фармаце hunspell, і нядаўна дадаў усе (буду лічыць,
што ўсе, бо пропускаў папросту не бачу) словы з крыніцы
"Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш
за 65 000 слоў / Пад рэд. М.Р.Судніка, М.Н.Крыўко; - 4-е
выд. - Мн.: БелЭН, 2005. - 784 с."
У сувязі з чым і выклаў на старонцы праекта пазачарговую
версію 0.50
Спасылка для сцягвання:
https://sourceforge.net/projects/spell-be/files/
Старонка праекта:
https://sourceforge.net/projects/spell-be/
Прыстаўка для OpenOffice.org 3 / LibreOffice на сайце ООо:
http://extensions.services.openoffice.org/en/project/dict-be
У праекта ёсць спіс рассылкі
https://lists.sourceforge.net/lists/listinfo/spell-be-user
і форум:
https://sourceforge.net/projects/spell-be/forums
Хацелася б заахвоціць усіх падпісацца і/ці якім яшчэ,
зручным для вас, спосабам, пакінуць свой водгук.
Як вы ўжо ведаеце, асноўнымі якасцямі, якія адрозніваюць
мой слоўнік ад астатніх, з'яўляюцца:
* Ужыванне папяровых слоўнікаў у якасці крыніц (з асобным
дадаткам слоў, якія адсутнічаюць у выбраных крыніцах,
памер гэтага дадатку параўнальна невялікі - 1449 радкоў
пры агульным памеры слоўніка 81734 радкі);
* Асэнсаваныя прапановы для найбольш пашыраных памылак
(напрыклад, даць прапанову "войскаў" для памылковага
напісання "войск", ці "афіцыйны" для "афіцыяльны" можа,
наколькі я ведаю, толькі мой слоўнік);
* Кампактны памер, і, як вынік, хуткасць працы, дасягнутыя
шляхам ужывання афіксаў для ўсіх зменных часцін мовы.
Правапіс - бягучы афіцыйны; большасць змяненняў,
адлюстраваных у "Слоўніку арфаграфічных новаўвядзенняў
беларускай мовы / Т.М. Маракуліна, І.Л. Капылоў, - Мінск :
Современная школа, 2011. - 96 с." ужо знайшлі сваё месца ў
маім праекце.
--
З найлепшымі,
Мікалай Удодаў <cro...@tut.by>
_______________________________________________
I18n mailing list
I1...@mova.org
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n
...
> Як вы ўжо ведаеце, асноўнымі якасцямі, якія адрозніваюць
> мой слоўнік ад астатніх, з'яўляюцца:
>
> * Ужыванне папяровых слоўнікаў у якасці крыніц (з асобным
> дадаткам слоў, якія адсутнічаюць у выбраных крыніцах,
> памер гэтага дадатку параўнальна невялікі - 1449 радкоў
> пры агульным памеры слоўніка 81734 радкі);
Тут я маю на ўвазе дадатак з агульнай лексікі. Акрамя
гэтага, часткі, якія ўтрымліваюць імёны, прозвішчы,
геаграфічныя назвы, найменні персанажаў і святаў,
таксама можна трактаваць як дадаткі. Яны, нажаль, не так
добра распрацаваныя.
І хаця дадатак агульнай лексікі зроблены адным файлам,
асноўны корпус разбіты на файлы такім чынам, што
прыналежнасць да пэўнага файла адназначна (за невялікім
выняткам назоўнікаў агульнага роду) указвае на
граматычныя прыкметы слова. Таму хоць сёння кожны ахвотнік
можа, узяўшы файлы слоўніка, сфармаваць спісы словаформаў
напрыклад, прыметнікаў у родным склоне адзіночнага ліку
жаночага роду, гэтаксама і астатніх часцін мовы/склонаў/
родаў/часу, і эксперыментаваць з grammar checker.
Увогуле, усялякі распаўсюд ці выкарыстанне я магу толькі
вітаць.
> * Асэнсаваныя прапановы для найбольш пашыраных памылак
> (напрыклад, даць прапанову "войскаў" для памылковага
> напісання "войск", ці "афіцыйны" для "афіцыяльны" можа,
> наколькі я ведаю, толькі мой слоўнік);
Такім чынам, я самаўпэўнена заяўляю, што мой слоўнік -
лепшы ў свеце. І гэта яшчэ не ўсё! Дзякуючы збегу такіх
акалічнасцей, як адсутнасць у асноўнай крыніцы зваротнай
формы дзеяслова ў выпадках, калі гэта форма нелагічная
(напр., заблукаўся), і таму, што зроблены прапановы для
такіх выпадкаў, мой слоўнік прапануе пісаць "святкуюць"
замест "святкуецца". Спелчэкер сочыць за стылем! Гэта
тэхналагічны прарыў! :)
У мінулы раз, калі я глядзеў слоўнік, ён быў у працэсе запаўнення
"зверху ўніз" з ТСБЛМ. Дзякуй, што справу закончылі. Я пачаў быў
запаўненне лакун, сустрэтых мною ў сваёй дзейнасці, але праз тагачасную
незавершанасць слоўніка закінуў справу.
Дык вось пытанне. Якімі папяровымі крыніцамі можна дапаўняць ваш
слоўнік, калі чагосьці не хапае?
/Ihar
Ю.Т.
On 08/26/2011 05:26 PM, Ihar Hrachyshka wrote:
> On 08/17/2011 10:52 PM, Mikalai Udodau wrote:
...
> Дык вось пытанне. Якімі папяровымі крыніцамі можна дапаўняць ваш
> слоўнік, калі чагосьці не хапае?
_______________________________________________