Выданне GNOME 3.6 запланавана на 24 верасня

8 views
Skip to first unread message

Ihar Hrachyshka

unread,
Sep 7, 2012, 10:11:04 AM9/7/12
to i18n-be...@googlegroups.com
Прывітанне,

наступнае выданне GNOME 3.6 запланавана на 24 верасня. Гэта значыць, што
да гэтай падзеі засталося крыху болей за два тыдні. Якраз час для
падчысткі хвастоў, заканчэння працы над модулямі і г.д.

Пасля гэтай даты будзе яшчэ некалькі support-выданняў (3.6.1, 3.6.2...),
у якія таксама ўвойдуць абнаўленні перакладаў, зробленыя пасля 24 верасня.

На сённяшні дзень GNOME афіцыйнае выданне перакладзена на 84%. З
падрабязнай статыстыкай можна пазнаёміцца тут:
http://l10n.gnome.org/languages/be/gnome-3-6/ui/

Некаторыя модулі, якія ўжо маюць пераклад, патрабуюць крыху ўвагі з
прычыны з'яўлення новых паведамленняў. Працы там няшмат, але яна важная.

Ніжэй падаю спіс модуляў, якія патрабуюць увагі, адсартаваны па
прыярытэтнасці, з працэнтам перакладу і колькасцю новых паведамленняў:

evolution: 98% (77),
- evolution-data-server: 97% (32),
- orca: 96% (37),
- gnome-control-center: 96% (38),
- Epiphany Web Browser: 96% (18),
- gvfs: 94% (43),
- gnome-packagekit: 93% (55),
- nautilus: 92% (81),
- gnome-online-accounts: 60% (42)...

Таксама ў афіцыйны спіс модуляў для перакладу ўключылі наступныя модулі:
- nemiver (333 пав.): праграмны адладчык;
- dconf (29 пав.): новая бібліятэка настройкі GNOME;
- gnome-clocks (43 пав.): новы гадзіннік;
- gnome-color-manager (325 пав.): прылада для кіравання колернымі
профілямі прыстасаванняў (прынтараў, манітораў і г.д.);
- gnome-initial-setup (68 пав.): прылада пачатковай настройкі асяроддзя,
якая запускаецца пры першым уваходзе карыстальніка ў сістэму;
- json-glib (27 пав.): JSON-бібліятэка для glib;
- rygel (119 пав.): модуль для падтрымкі сеткавых медыяслужбаў uPNP.

Калі ў вас ёсць жаданне дапамагчы ў абнаўленні перакладу GNOME, гэта
найлепшы для гэтага!

/Ihar

Ihar Hrachyshka

unread,
Sep 13, 2012, 11:15:38 AM9/13/12
to i18n-be...@googlegroups.com
Крыху бягучых навін перад выданнем GNOME 3.6.

Дасягнуты ўзровень пакрыцця перакладам у 86% (+2% за мінулы тыдзень).

Абноўленыя пераклады:
- evolution: 98% (77),
- evolution-data-server: 97% (32),
- orca: 96% (37),
- gnome-control-center: 96% (38),
- Epiphany Web Browser: 96% (18),
- gvfs: 94% (43),
- gnome-online-accounts: 60% (42),

Дададзеныя пераклады:
- dconf (29 пав.): новая бібліятэка настройкі GNOME;
- gnome-clocks (43 пав.): новы гадзіннік;
- gnome-initial-setup (68 пав.);

Чакаюць апрацавання (вы можаце дапамагчы ў гэтым):
- gnome-packagekit: 93% (55),
- nautilus: 93% (65),

а таксама новыя модулі:
- nemiver (333 пав.): праграмны адладчык;
- gnome-color-manager (325 пав.): прылада для кіравання колернымі
профілямі прыстасаванняў (прынтараў, манітораў і г.д.);
- json-glib (27 пав.): JSON-бібліятэка для glib;
- rygel (119 пав.): модуль для падтрымкі сеткавых медыяслужбаў uPNP.

/Ihar
Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages