GNOME Outreach Program for Women - старт праекту

10 views
Skip to first unread message

Kasia Bondarava

unread,
Dec 12, 2011, 3:33:40 PM12/12/11
to i18n-bel-gnome, kasia.b...@gmail.com
Прывітанне,
мяне клічуць Кацярына Бондарава і я новы чалец каманды перакладчыкаў
Gnome на беларускую мову. Па прафесіі я выкладчык польскай мовы і
перакладчык (пісьмовы, у асноўным мастацкі, працоўныя мовы польская,
беларуская, руская). З тэхнічным перакладам я дачынення мела мала, але
заўсёды цікава паспрабаваць нешта новае:)

Да каманды я далучылася ў рамках праграмы GNOME Outreach Program for
Women і цягам трох месяцаў буду вельмі актыўна з вамі супрацоўнічаць.
GNOME Outreach Program for Women - як вынікае з назвы - гэта праграма,
якая разлічана на актыўнае прыцягненне жанчын да ўдзелу ў open-sourse
праектах, больш падрабязна пра яе можна пачытаць тут:
http://live.gnome.org/GnomeWomen/OutreachProgram2011. Таксама прапаную
вам азнаёміцца з прэс-рэлізам праграмы гэтага году:
http://www.gnome.org/news/2011/11/gnome-outreach-program-for-women-participants-continue-to-impress/.

У рамках нашага праекта лакалізацыі я распрацавала план перакладу,
згодна з якім на рэліз Gnome 3.4. запланаваны на красавік 2012 году мы
павінны прыйсці са 100% перакладам. План быў распрацаваны, зыходзячы з
пазіцыі, што ўсе пакеты будуць перакладзеныя мной, але гэта, вядома,
не значыць, што мне не патрэбная дапамога:) Калі ў мяне застанецца
вольны час, у планах дадатковыя праграмы, якія не ўваходзяць у базавы
пакет (сярод маіх прыярытэтаў, напрыклад, gcompris). З планам можна
будзе азнаёміцца заўтра.

Упэўнена, што мы абавязкова прыйдзем да рэліза з цудоўнымі вынікамі, і
беларускамоўныя карыстальнікі нарэшце змогуць карыстацца Gnome на
роднай мове, паўнавартасна і з задавальненнем.

Я таксама з задавальненнем адкажу на ўсе вашыя пытанні аб праграме.

З павагай,
Кацярына Бондарава

Ihar Hrachyshka

unread,
Dec 12, 2011, 3:39:13 PM12/12/11
to i18n-be...@googlegroups.com

Прывітанне,

Дадам яшчэ крыху.

- так званым "ментарам" (=настаўнікам) Кацярыны гэтыя тры месяцы буду я.
Таму пытанні можна задаваць і мне. :)

- калі справа пойдзе добра, Кацярына ў межах праграмы будзе выконваць не
толькі функцыі перакладчыка, але і карэктара.

- для знаёмства Gnome-супольнасці з бегам працы быў створаны
англійскамоўны блог, на якім будзе змяшчацца актуальная інфармацыя аб
праекце: http://kbondarava.blogspot.com/ (пакуль пусты).

/Ihar

Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages