GNOME 3.4, з новым беларускім перакладам!

9 views
Skip to first unread message

Ihar Hrachyshka

unread,
Mar 28, 2012, 11:13:49 AM3/28/12
to i18n-be...@googlegroups.com
Прывітанне,

толькі што было аб'яўлена аб афіцыйным выданні GNOME 3.4 [1], якое
ўключае новы беларускі пераклад, над якім мы працавалі апошні год. І
ўпершыню за вельмі доўгі час беларуская мова зноў атрымала статус мовы з
афіцыйнай падтрымкай!

Больш за тое: нашу працу нават асобна згадалі ў Release Notes! :)

Цытую: "Пераклад такога вялікага праграмнага пакунка, як GNOME, на новую
мову - вельмі цяжкая праца, нават для мэтанакіраванай і працавітай
суполкі перакладчыкаў. У гэтым выданні асабліва вызначылася беларуская
суполка, якая павялічыла пакрыццё сістэмы перакладам ажно на 39
працэнтаў (ад выдання 3.0)." [2]

Дзякуй усім, хто працаваў апошнія паўгода, каб дасягнуць такога
грунтоўнага выніку.

[1]: http://www.gnome.org/news/2012/03/gnome-3-4-released/
[2]: http://library.gnome.org/misc/release-notes/3.4/index.html.be

/Ihar

Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages