Новы пераклад Gnome

93 views
Skip to first unread message

Alexey

unread,
Aug 5, 2020, 6:31:24 PM8/5/20
to i18n-bel-gnome
Вітаю, спадарства, я новы актыўны карыстальнік Gnome, і мне не падабаецца цяперашні пераклад Gnome на беларускую мову. Пераклад састарэлы, якасць на нізкім узроўні, тэрміналогія відавочна лайновая, супольнасць перакладчыкаў, як мне здаецца, мёртвая.
Што я прапаную:
— Сабраць новую супольнасць.
— Для сувязі выкарыстоўваць сучасныя платформы: Telegram і Matrix.
— Выкарыстоўваць тэрміналогію, якую прапануюць Samsung, Microsoft. Гэтыя тэрміны зараз выкарыстоўваюцца ўсюды пры перакладзе ПЗ, крыніцы лічацца аўтарытэтнымі.
— Перарабіць пераклад цалкам. То-бок не проста працягнуць пераклад, а спачатку дасканала перарабіць тое, што ёсць зараз, выкарыстоўваючы новую тэрміналогію.
Я ўжо з гэтай прапановай звяртаўся да цяперашняга каардынатара, ён і пацвердзіў словы пра "мёртвую" супольнасць, а таксама прапанаваў перадаць паўнамоцтвы каардынатара мне, калі тутэйшая супольнасць будзе не супраць, таму чакаю адказ тых, хто тут застаўся.

Zmicer Turok

unread,
Aug 6, 2020, 9:21:17 AM8/6/20
to i18n-bel-gnome
Вітаю. Так, супольнасць змярцвела, і збольшага змярцвела менавіта праз тое, што новыя прапановы ігнараваліся. Але ўсё адно называць тэрміналогію лайновай проста непрыгожа. Людзі, якія яе стваралі, былі пачаткоўцамі і выбіралі гэтыя тэрміны, хоць і не ўсе іх варыянты атрымаліся трапнымі. Аўтарытэтнымі гласарыі самсунга і майкрасофта з’яўляюцца далёка не для ўсіх. Там таксама багата памылак і недакладнасцяў, асабліва ў самсунга. Калі далей праект будзе развівацца шляхам перагляду праблемных тэрмінаў і выбарам новых з разумным абгрунтаваннем, то я гатовы паўдзельнічаць. Калі ж згаданыя вамі гласарыі будуць лічыцца непахіснымі канонамі, а адзіным аргументам будзе "я так бачыў у самсунга", то ўстрымаюся. Калі вам цікавыя менавіта гласарыі самсунга і майкрасофта, то вам варта скаардынавацца з суполкай "Пераклад убунту" у тэлеграме. Gnome ёсць асноўным працоўным асяроддзем убунты, таму вы зможаце сінхранізаваць з імі часткі, што там выкарыстоўваюцца.

Alexey

unread,
Aug 6, 2020, 4:37:22 PM8/6/20
to i18n-bel-gnome
> называць тэрміналогію лайновай проста непрыгожа
Прашу прабачэння, калі кагосьці зачапіла. Не хацеў нікога пакрыўдзіць, проста пішу аб тым, што ўбачыў.
> Там таксама багата памылак і недакладнасцяў, асабліва ў самсунга
Не спрачаюся, магчыма, але з большага, як я пабачыў, яны даволі добрыя
> Калі далей праект будзе развівацца шляхам перагляду праблемных тэрмінаў і выбарам новых з разумным абгрунтаваннем, то я гатовы паўдзельнічаць. Калі ж згаданыя вамі гласарыі будуць лічыцца непахіснымі канонамі, а адзіным аргументам будзе "я так бачыў у самсунга", то ўстрымаюся.
Канешне, аргумент "я так бачыў у самсунга" не павінен быць 100%-м, разумею пра што вы і згодны з вамі.
> скаардынавацца з суполкай "Пераклад убунту"
Так, дарэчы, гэтым таксама трэба заняцца. Я паглядзеў, як мінімум гласарый у іх з большага добры, але пра ўвесь цалкам не скажу, бо, шчыра кажучы, я яго дасканала не прагледжваў.

Zmicer Turok

unread,
Aug 6, 2020, 11:57:57 PM8/6/20
to i18n-bel-gnome
@Antikruk у тэлеграм.

Yuras Shumovich

unread,
Aug 8, 2020, 2:21:06 PM8/8/20
to i18n-be...@googlegroups.com


чт, 6 авг. 2020 г. в 16:21, Zmicer Turok <zmice...@gmail.com>:
Вітаю. Так, супольнасць змярцвела, і збольшага змярцвела менавіта праз тое, што новыя прапановы ігнараваліся.

Прапановы я не ігнараваў, а накіроўваў у гэты спіс ліставання. Толькі адзін раз за апошнія гады адзін чалавек сапраўды даслаў нейкую прапанову. Я ўпэўнены, што вы памятаеце, колькі спрэчак прапанова выклікала, і мне давялося аднаасобна прымаць адзін з прапанаваных варыянтаў, бо да кампрамісу ўдзельнікі так і не прыйшлі. На колькі я памятаю, вы асабіста ні воднай прапановы так і не дасыласлі. З майго гледзішча пераклад спыніўся як раз праз тое, што ўдзельнікі не былі гатовыя да кампрамісу і працягвалі перакладаць так, як самі лічылі слушным, не звяртаючы ўвагі на астатніх.
 
Але ўсё адно называць тэрміналогію лайновай проста непрыгожа. Людзі, якія яе стваралі, былі пачаткоўцамі і выбіралі гэтыя тэрміны, хоць і не ўсе іх варыянты атрымаліся трапнымі. Аўтарытэтнымі гласарыі самсунга і майкрасофта з’яўляюцца далёка не для ўсіх. Там таксама багата памылак і недакладнасцяў, асабліва ў самсунга. Калі далей праект будзе развівацца шляхам перагляду праблемных тэрмінаў і выбарам новых з разумным абгрунтаваннем, то я гатовы паўдзельнічаць. Калі ж згаданыя вамі гласарыі будуць лічыцца непахіснымі канонамі, а адзіным аргументам будзе "я так бачыў у самсунга", то ўстрымаюся. Калі вам цікавыя менавіта гласарыі самсунга і майкрасофта, то вам варта скаардынавацца з суполкай "Пераклад убунту" у тэлеграме. Gnome ёсць асноўным працоўным асяроддзем убунты, таму вы зможаце сінхранізаваць з імі часткі, што там выкарыстоўваюцца.

--
You received this message because you are subscribed to the Google Groups "i18n-bel-gnome" group.
To unsubscribe from this group and stop receiving emails from it, send an email to i18n-bel-gnom...@googlegroups.com.
To view this discussion on the web visit https://groups.google.com/d/msgid/i18n-bel-gnome/7c11490f-eb27-46b3-8c35-0afaa058727do%40googlegroups.com.

Zmicer Turok

unread,
Aug 9, 2020, 5:15:18 AM8/9/20
to i18n-bel-gnome
Справа каардынатара - арганізаваць працу паміж удзельнікамі і знайсці кампраміс. Тут ёсць тэма, дзе Максім Крапіўка прапаноўваў некалькі змен. Дыскусію вы правялі толькі па замене "Конт" на "Уліковы запіс", астатнія тэрміны нават не разглядаліся. Таму я не разумею вашай крыўды на слова "ігнараваліся". Нават 1 чалавек мог бы змяніць сітуацыю ў лепшы бок, калі быў бы наладжаны дыялог.

Zmicer Turok

unread,
Aug 9, 2020, 5:25:30 AM8/9/20
to i18n-bel-gnome
Пра аднаасобна вы канешне перабольшылі. Было 2 чалавекі з двума варыянтамі, кожны з якіх прыводзіў свае довады. Безумоўна трэба было разгледзець гэтыя довады і заняць чыюсьці пазіцыю.

razumov...@gmail.com

unread,
Aug 30, 2020, 9:21:49 AM8/30/20
to i18n-bel-gnome
На маю прапанову, як я разумею, у выніку забілі?

нядзеля, 9 жніўня 2020 г. у 12:25:30 UTC+3 карыстальнік zmice...@gmail.com напісаў:

Yuras Shumovich

unread,
Aug 30, 2020, 9:31:31 AM8/30/20
to i18n-be...@googlegroups.com


вс, 30 авг. 2020 г. в 16:21, razumov...@gmail.com <razumov...@gmail.com>:
На маю прапанову, як я разумею, у выніку забілі?

На якую прапанову забілі? На колькі я разумею, вы  вы зараз каардынатар групы (з 8 жніўня).
 
нядзеля, 9 жніўня 2020 г. у 12:25:30 UTC+3 карыстальнік zmice...@gmail.com напісаў:
Пра аднаасобна вы канешне перабольшылі. Было 2 чалавекі з двума варыянтамі, кожны з якіх прыводзіў свае довады. Безумоўна трэба было разгледзець гэтыя довады і заняць чыюсьці пазіцыю.

--
You received this message because you are subscribed to the Google Groups "i18n-bel-gnome" group.
To unsubscribe from this group and stop receiving emails from it, send an email to i18n-bel-gnom...@googlegroups.com.

Zmicer Turok

unread,
Sep 2, 2020, 2:20:28 AM9/2/20
to i18n-bel-gnome
Дык а дзе хто забіў? Каардынатар перадаў вам паўнамоцтвы. Я напісаў, што гатовы паўдзельнічаць і даў звесткі тэлеграм, бо вы прапаноўвалі каардынавацца менавіта там.

воскресенье, 30 августа 2020 г., 16:21:49 UTC+3 пользователь razumov...@gmail.com написал:

Fylh_if

unread,
Sep 5, 2020, 6:57:05 AM9/5/20
to i18n-be...@googlegroups.com
Дзень добры.
Дзе цяпер робяцца пераклады?
Reply all
Reply to author
Forward
Message has been deleted
Message has been deleted
0 new messages