Пераклад GCompris

26 views
Skip to first unread message

vaclaw

unread,
Sep 17, 2015, 6:20:27 AM9/17/15
to i18n-bel-gnome
Вітаю, спадарства!
Найперш - шчыры дзякуй за працу над перакладам gnome. Карыстаюся gnome даволі доўга, і калі пачаў задавацца пытаньнем мовы вакол - як было прыемна зь лёгкасьцю атрымаць яе ў сістэме. Нядаўна ўсталяваў Debian 8 на лэптопе, і там усё ёсьць як трэба - па-беларуску. Найтлусьцейшы дзякуй вам!

Мяне цікавіць, ці існуюць якія напрацоўкі па перакладу адукацыйнага прыкладаньня GCompris. Ці, можа, з вашым досьведам, вы маглі б даць якую інфармацыю для накірунку. На дадзены момант ня маю досьведу ўдзелу ў праэктах зь інтэрнацыянальным ахопам, але даўно мару пачаць. Маю таксама цікаўнасьць менавіта да GCompris.

Я знаёмы з праграмаваньнем і заняты ў гэтай галіне пару год, то бок прыкладна разумею адкуль бярэцца мова ў інтэрфэйсе. GCompris ( іх старонка ), зараз пераходзяць з GTK+, нанова ствараючы сваё прыкладаньне - таму таксама задаюся пытаньнем: у якім накірунку рушыць, перакладаць GTK+ вэрсію, ці ўжо на будучыню брацца за QML-вэрсію ?

З павагай. Спадзяюся, што не пакінулі яшчэ гэтую справу

Ihar Hrachyshka

unread,
Sep 17, 2015, 8:08:57 AM9/17/15
to i18n-be...@googlegroups.com
Добры дзень!

> On 17 Sep 2015, at 12:20, vaclaw <den.ov...@gmail.com> wrote:
>
> Вітаю, спадарства!
> Найперш - шчыры дзякуй за працу над перакладам gnome. Карыстаюся gnome даволі доўга, і калі пачаў задавацца пытаньнем мовы вакол - як было прыемна зь лёгкасьцю атрымаць яе ў сістэме. Нядаўна ўсталяваў Debian 8 на лэптопе, і там усё ёсьць як трэба - па-беларуску. Найтлусьцейшы дзякуй вам!

Думаю, у свежых версіях Гнома ўсё не нагэтулькі добра, але дзякуй за ацэнку.

>
> Мяне цікавіць, ці існуюць якія напрацоўкі па перакладу адукацыйнага прыкладаньня GCompris. Ці, можа, з вашым досьведам, вы маглі б даць якую інфармацыю для накірунку. На дадзены момант ня маю досьведу ўдзелу ў праэктах зь інтэрнацыянальным ахопам, але даўно мару пачаць. Маю таксама цікаўнасьць менавіта да GCompris.

Наколькі ведаю, ніхто гэтай праграмай не займаўся. Але, бачу, яны ўжо выпусцілі версію для Андроіда, а таксама збіраюцца перанесці яе на iOS. Гэта сапраўды было б вельмі цікава - мець яе з беларускай мовай на сучасных планшэтах.

>
> Я знаёмы з праграмаваньнем і заняты ў гэтай галіне пару год, то бок прыкладна разумею адкуль бярэцца мова ў інтэрфэйсе. GCompris ( іх старонка ), зараз пераходзяць з GTK+, нанова ствараючы сваё прыкладаньне - таму таксама задаюся пытаньнем: у якім накірунку рушыць, перакладаць GTK+ вэрсію, ці ўжо на будучыню брацца за QML-вэрсію ?

На гэта пытанне вам лепш адкажуць аўтары праграмы. Гэта, хутчэй за ўсё, залежыць ад таго, калі яны плануюць выпуск новай версіі, і ці падумалі яны пра перанос наяўных перакладаў з gtk+ версіі ў qt.

>
> З павагай. Спадзяюся, што не пакінулі яшчэ гэтую справу

Шчыра кажучы, асабіста я пакінуў, і таму ўсё, што вы можаце бачыць у сучасных gnome-сістэмах, - гэта парэшткі былога поспеху. Улічваючы, што я займаўся перакладам літаральна сам, ён немінуча старэе і ўжо не ахоплівае ўсю сістэму, як раней.

Урэшце, ніколі не позна аднавіць працу і вярнуць пераклад да ладу. Таму калі маеце час і ахвоту ўзнавіць праект, калі ласка, я гатовы прадаставіць усю патрэбную інфармацыю, а таксама дапамагчы на пачатковым этапе. Гэты праект даўно чакае новага актыўнага ўдзельніка, а магчыма і лідара, бо стары (я) відавочна адышоў ад справы.

У любым выпадку, мне было б цікава далучыцца да гэтага перакладу, калі вы сапраўды пачняце гэту справу.

З павагай
Ігар
signature.asc

Viktar Siarheichyk

unread,
Sep 17, 2015, 8:26:26 AM9/17/15
to i18n-be...@googlegroups.com, den.ov...@gmail.com
Thu, 17 Sep 2015 03:20:27 -0700 (PDT) vaclaw <den.ov...@gmail.com>:

> Найперш - шчыры дзякуй за працу над перакладам gnome. Карыстаюся
> gnome даволі доўга, і калі пачаў задавацца пытаньнем мовы вакол - як
> было прыемна зь лёгкасьцю атрымаць яе ў сістэме. Нядаўна ўсталяваў
> Debian 8 на лэптопе, і там усё ёсьць як трэба - па-беларуску.

"Дык падпісвайся!" і на
https://lists.debian.org/debian-l10n-belarusian/ і на
http://mova.org/lists/listinfo/i18n

Dzianis Yatskevich

unread,
Sep 17, 2015, 2:04:11 PM9/17/15
to i18n-bel-gnome

Шчыра кажучы, асабіста я пакінуў, і таму ўсё, што вы можаце бачыць у сучасных gnome-сістэмах, - гэта парэшткі былога поспеху. Улічваючы, што я займаўся перакладам літаральна сам, ён немінуча старэе і ўжо не ахоплівае ўсю сістэму, як раней.

Урэшце, ніколі не позна аднавіць працу і вярнуць пераклад да ладу. Таму калі маеце час і ахвоту ўзнавіць праект, калі ласка, я гатовы прадаставіць усю патрэбную інфармацыю, а таксама дапамагчы на пачатковым этапе. Гэты праект даўно чакае новага актыўнага ўдзельніка, а магчыма і лідара, бо стары (я) відавочна адышоў ад справы.

У любым выпадку, мне было б цікава далучыцца да гэтага перакладу, калі вы сапраўды пачняце гэту справу.

Дзякуй за адказ!
Qt вэрсія, як становіцца зразумела са старонкі gcompris, стала адносіцца да kde-праэкту, і перакладчыкам раюць зьвязывацца з kde-камандамі перекладчыкаў. Бачу з po-файлаў, что вы, Ігар, рабілі і там унёскі, то бок пэўна kde-каманда і gnome-каманда беларусаў гэта адное і тое ж ?

Dzianis Yatskevich

unread,
Sep 17, 2015, 2:07:19 PM9/17/15
to i18n-bel-gnome, den.ov...@gmail.com, vi...@fsfe.org


четверг, 17 сентября 2015 г., 15:26:26 UTC+3 пользователь Viktar Siarheichyk написал:

Дзякуй за адказ!
Падпісваюся, ды вось толькі б не заблытацца : што ў якой рассылцы абмяркоўваецца, можа перавагі якія ёсьць ?

Viktar Siarheichyk

unread,
Sep 18, 2015, 5:59:55 AM9/18/15
to Dzianis Yatskevich, i18n-bel-gnome
Thu, 17 Sep 2015 11:07:19 -0700 (PDT) Dzianis Yatskevich
<den.ov...@gmail.com>:

> Падпісваюся, ды вось толькі б не заблытацца : што ў якой рассылцы
> абмяркоўваецца, можа перавагі якія ёсьць ?

Можна пачытаць архівы:

http://mova.org/pipermail/i18n/ A mailing list for developers of i18n
and l10n solutions for Belarusian language in (free) software.

https://lists.debian.org/debian-l10n-belarusian/ Discussing Belarusian
localization issues, mainly translating Debian docs and programs to
Belarusian.

Увогуле, трафік паўсюль нізкі, за offtopic біць не будуць.

Dzianis Yadzi

unread,
Sep 21, 2015, 8:20:37 AM9/21/15
to i18n-bel-gnome
Вітаю, спадарства! Запытаюся на ўсялякі тут - нешта ў i18n ціха)

Я з большага разабраўся з Qt-вэрсіяй GCompris, сьцягнуў рэпазіторый з файламі лакалізацыі. Мяне цікавіць, як звычайна арганізуецца праца над перакладам у камандзе, а таксама запрашаю жадаючых да ўдзелу

Ihar Hrachyshka

unread,
Oct 9, 2015, 3:38:35 PM10/9/15
to i18n-be...@googlegroups.com
Добры дзень,

выбачаюся за затрымку ў адказе, я да сёння не быў упэўнены ў тым, што хачу гэтым займацца. :)

Наколькі я разумею, пераклад gcompris складаецца з дзвюх элементаў:

- пераклад тэксту праграмы (гэта робіцца праз kde-праект; выглядае, што тэксту зусім няшмат - каля тысячы паведамленняў);
- пераклад галасавых каманд (гэта ўжо іншае сховішча, і я думаю, ніхто з беларускіх лакалізатараў не мае досведу такога перакладу).

З перакладам тэксту праграмы праблем не павінна быць, асабліва з улікам яго невялікага памеру (спрактыкаваны перакладчык зможа такі пераклад выканаць за адны выхадныя).

Я думаю, што без рашэння пытання *агучвання* пачынаць пераклад тэксту не мае вялікага сэнсу, таму што такі пераклад наўрад можна будзе аддаць дзецям на паўнавартаснае выкарыстанне.

Згодна з http://gcompris.net/wiki/Voice_translation_Qt, працэдура выглядае як падмена нарэзаных .ogg-файлаў англійскай мовы файламі з начытаным беларускім тэкстам (пэўнай частаты бітаў, колькасці каналаў і г.д.) Вядома, можна гэтыя файлы адзін за адным агучваць у якой простай праграмцы ды падмяняць, але думаю, што гэта надта марудна. Не дарма гэтая ж вікі-старонка згадвае варыянт запісу перакладу блокамі з пазнейшым выразаннем патрэбных урыўкаў у праграме кшталту audacity. Калі б хто з удзельнікаў (ці іх знаёмых) умеў такімі аўдыяпраграмамі карыстацца, дык можна было б запісаць пару блокаў ды аддаць іх на хуткую нарэзку.

Яшчэ адно пытанне, якое трэба вырашаць з агучваннем праграмы, - гэта выбар голасу (ці галасоў). Акцёры, відавочна, мусяць мець добрую дыкцыю, правільна вымаўляць гукі і г.д. Калі ўдзельнікі лакалізацыі вырашаць агучваць самастойна, тады трэба прынамсі спачатку правесці нейкае параўнанне варыянтаў, каб выбраць найбольш прыстойны.

Што думаеце на гэты конт?

Ігар

2015-09-21 14:20 GMT+02:00 Dzianis Yadzi <den.ov...@gmail.com>:
Вітаю, спадарства! Запытаюся на ўсялякі тут - нешта ў i18n ціха)

Я з большага разабраўся з Qt-вэрсіяй GCompris, сьцягнуў рэпазіторый з файламі лакалізацыі. Мяне цікавіць, як звычайна арганізуецца праца над перакладам у камандзе, а таксама запрашаю жадаючых да ўдзелу

--
You received this message because you are subscribed to the Google Groups "i18n-bel-gnome" group.
To unsubscribe from this group and stop receiving emails from it, send an email to i18n-bel-gnom...@googlegroups.com.
For more options, visit https://groups.google.com/d/optout.

Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages