Re: Вітаю booxter !

16 views
Skip to first unread message

Ihar Hrachyshka

unread,
Sep 29, 2011, 4:15:34 AM9/29/11
to Soltan Dzmitry, i1...@mova.org, i18n-be...@googlegroups.com
Прывітанне,

тэма перакладу GNOME можа зацікавіць і астатніх лакалізатараў, таму
перанакіроўваю мой адказ на ваш ліст у агульную рассылку і да астатніх
перакладчыкаў GNOME.

On 09/29/2011 01:31 AM, Soltan Dzmitry wrote:
> Вітаю ! Мяне зваць Зміцер Солтан і я, як і Вы, з'яўляюся перакладчыкам
> Убунту.

Насамрэч, я не з'яўляюся перакладчыкам Ubuntu. Ці нават так: я не
з'яўляюся перакладчыкам пэўнага дыстрыбутыва Unix. Замест гэтага я
каардыную беларускі пераклад GNOME. Ужо гэтыя upstream-пераклады
трапляюць ва ўсе дыстрыбутывы, у тым ліку і Ubuntu. Праца ў upstream
гарантуе шырэйшы арэал распаўсюджвання перакладу, а таму для мяне мае на
гэтым этапе больш сэнсу.

> Вельмі прыемна сачыць за Вашымі перакладамі, бо яны робяца
> афіцыйным правапісам і даволі граматныя.

Так, сапраўды, пачынаючы з выдання, GNOME 3.2 усе наяўныя беларускія
пераклады цалкам перапрацоўваюцца і дапаўняюцца. Актыўная праца над
новым перакладам пачалася ў ліпені гэтага года. Удзел, акрамя мяне,
бяруць яшчэ тры чалавекі; неўзабаве чакаем далучэння яшчэ трох.
(Ну і вас, і ўсіх астатніх беларускіх перакладчыкаў таксама з радасцю
чакаем...)

Вынік на сёння можна ўбачыць тут (+18% новых перакладаў):
http://l10n.gnome.org/releases/compare/ui/2-30/2-32/3-0/3-2/

Агулам перапрацавана на новы лад ~45% ад усяго перакладу (разам з
модулямі без ніякага перакладу). То-бок амаль усе модулі афіцыйнага
выдання GNOME (за выключэннем Evolution і Epiphany, якія былі адкладзены
да наступнага выдання 3.4, запланіраванага на красавік 2012 года).

Перапрацоўка перакладу захапіла ўсе бакі лакалізацыі: тэрміналогію;
правапіс; граматыку і інш.

Больш інфармацыі аб працы новага-старага праекта можна знайсці тут:
http://mounik.org/w/Gnome
http://mounik.org/w/GNOME_3.0
http://mounik.org/w/GNOME_3.0/Нарматыўная_база
http://mounik.org/w/GNOME_3.0/Падручнік_лакалізатара

Слоўнік (не цалкам фармалізаваны):
https://raw.github.com/booxter/i18n-bel-gnome/master/terminology.po

> Для большага ўдасканалення
> Вашай працы, прапаную Вам старонку беларускай кампутарнай тэрміналогіі.
> http://kamputerm.org/index.php?action=sitemap&lang=en
> Сення гэта адзіны рэсурс, дзе падаюца і распрацоўваюца правільныя
> беларускія кампутарныя тэрміны. Ен ствараеца з удзелам прафесійнных
> філолагаў, такіх, як [...] напрыклад. Даю Вам яго мэйл для больш
> дасканалых кансультацый. [...]

Дзякуй за прапанову. Але я ведаю пра існаванне гэтай суполкі, і нават
быў яе стваральнікам. Але з пэўных прычын нашы шляхі разбегліся. Адной з
такіх прычын з'яўляецца неадпаведнасць іх працы нарматыўнай базе, узятай
для новага перакладу GNOME 3.x.

Прытым мы сочым за працай суполкі kamputerm, і што-нішто з іх высноў
становіцца асновай для нашага перакладу.

> Дзякуй Вам яшчэ раз, і больш пільна сачыце за памылкамі... яны
> сустракаюца тут часта і ва ўсіх.

Калі заўважылі памылку ў працы перакладчыкаў GNOME, паведаміце аб ёй у
адмысловы спіс рассылкі: i18n-be...@googlegroups.com ці ў агульны
спіс лакалізатараў: i1...@mova.org. З радасцю прымем заўвагі і выправім
заўважаныя карыстальнікамі праблемы.

Яшчэ раз заклікаю далучацца да працы над беларускім перакладам GNOME у
*upstream*.

Асаблівай падзякі за пачатак праекта заслугоўвае Юры Мацук, чыя
актыўнасць стала каталізатарам для пачатку гэтай даўно актуальнай працы.

З павагай,
Ігар Грачышка
каардынатар беларускага перакладу GNOME

Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages