Запрашаем на прэзентацыю кніжнай сэрыі “Бібліятэка “Беларускі калегіюм””, якую пачаткуюць кнігі Віталя Сіліцкага “Адкладзеная свабода” і Алеся Анціпенкі “Быць (пры)сутным”.
“Адкладзеная свабода” -- выданьне аднаго з найбольш важных тэкстаў Віталя Сіліцкага, у якім на аснове параўнальнага аналізу апісваюцца працэсы паўставаньня і фармаваньня персаналісцкіх рэжымаў у Сербіі і Беларусі.
Другая кніга сэрыі “Быць (пры)сутным” Алеся Анціпенкі складаецца з тэкстаў, што рэпрэзентуюць праблемы беларускай мэнтальнасьці ды фармаваньня сучаснага грамадства.
Імпрэза адбудзецца 29 лютага 2012 г. у Галерэі Ў (пр. Незалежнасьці, 37а).
Пачатак а 19.00. Уваход вольны.