Шаноўныя браты і сёстры!
10 чэрвеня адбылася сустрэча і знаёмства хрысціянскай моладзі г.
Мінска, некаторыя з Вас бралі ўдзел у гэтай першай сустрэчы, я ж не
змагла і вельмі пра гэта шкадую. Аднак, я думаю, што ў нас ёсць
неабходнасць зрабіць такімі сустрэчы рэгулярнымі, а таксама не
абмяжоўваць іх "вузкім" беларускамоўным колам. Вельмі б мне хацелася,
каб многія нашыя браты і сёстры з нашых родных цэркваў, таксама
сустракаліся і дзяліліся сваімі надзеямі і сумневамі, але галоўнае,
сваёй верай. Міжхрысіцянскі дыялог - гэта вельмі важная справа ў
сённяшняй Беларусі і ва ўсім свеце.
Па-першае, Хрыстос запаведаў нам быць адзінымі, і мы яшчэ раздзеленыя,
але мы мусім шукаць еднасці ў Ім. У нашых цэрквах рознае стаўленне да
экуменічнага руху, мы не іерархі і не сусветны сабор. Але калі мы
хрысціяне, то нам не можа не балець, калі мы бачым вучняў Хрыстовых не
разумеючых адно аднога, і не могучых супольна сведчыць перад светам
пра Ўваскрасенне Хрыстова, збаўленне ад грахоў і жыццё вечнае.
Па-другое, нашая супольная малітва за еднасць хрысціянскіх Цэркваў і
за сваю краіну - вельмі патрэбная рэч для нас саміх.
Давайце пасрабуем правесці яшчэ адну сустрэчу, зрабіць такія сустрэчы
рэгулярнымі. Давайце рабіць усё так, каб ніводная з цэркваў, канфесій
ці арганізацый не была "галоўнай" у такіх сустрэчах, а галоўным быў
Дух Святы; каб сустрэчы дапамагалі шукаць паразумення, а не былі
спробай "перавыхавання" для іншых хрысціян.
Прапаную наступны раз сустрэцца 12-га ліпеня, праваслаўныя ў гэты
дзень святкуюць Пятра і Паўла, першавярхоўных апосталаў. Мы можам
сустрэцца на прыродзе, як і раней, можаце прапаноўваць нейкія цікавыя
месцы, а таксама ідэі для праграмы. Тэмай я прапаную: "Апостальская
Царква: што значыць пераемнасць?" альбо "Місія і апостальства: як нам
сведчыць пра Хрыста ў сучаснай Беларусі?". Можаце прапаноўваць свае
тэмы, абсалютна любыя.
--
У Хрысце,
Наталля Васілевіч mailto:burb...@churchby.info