-------------
'Пицца Темпо': доставка пиццы по г.Минску в течение часа!
38 видов пиццы 4 размеров, салаты, горячие блюда, десерты.
Скидка на он-лайн заказы! Подробности на http://www.pizzatempo.by
* mister B <pan...@yandex.ru> [Thu, 09 Oct 2008 01:44:42 +0400]:
> Всем привет. короче как-то собралась беседка и начали обсуждать вопрос
о
> Бртасвах. В народ вспомнил про бурбалку и про Трех Виленских
мучеников,
> как про самое рульное братства.которое много чем занималось и т.д. так
> что было очень приятно слышать, наррод даже интересовался существуют
ли
> они и т.д.
> Вот так вот. Так, что нас еще помнят
--
Al M.
--
Продаешь автомобиль? Размести объявление на Авторамблере!
http://autorambler.ru/sellyourcar/
Яндекс.Открытки на все случаи жизни http://cards.yandex.ru/
таксама прашу вас дапамагчы распаўсюдзіць гэтую інфармацыю сярод
праваслаўных вернікаў у інтэрнэце, павесіць на адпаведных сайтах, блогах і
г.д. але памятайце, што гэта – ўнутранае пытанне нашай царквы і няварта
прыцягваць увагу “знешніх”, хай сабе нават свядомых беларусаў.
Арыгінальныя тэксты саміх пасланняў (для тых, хто не чуў іх у царкве)
знойдзеце на
http://www.church.by/resource/Dir0301/Dir0302/Page2136.html
http://www.church.by/resource/Dir0301/Dir0302/Page2137.html
Раманнн
вось прыкладны тэкст ліста:
Шаноўны ўладыка Мітрапаліт, уладыкі архіепіскапы і епіскапы, члены Сіноду
Беларускай Праваслаўнай Царквы! Я,
.............................???????????????????., вернік Беларускай
Праваслаўнай Царквы, пасля нядзельных літургій праслухоўваў вашыя пасланні з
нагоды святкавання 1020-годдзя Хрышчэння Русі. Я таксама далучаюся да
святкавання гэтай падзеі. Але многія радкі гэтых пасланняў засмучаюць мяне і
ўводзяць у спакусу, і з такім недарэчным я выходжу з храму.
На мой погляд, у вашых пасланнях гучыць шмат палітычных і ідэалагічных
матываў. У іх вы гаворыце пра “Великую, Белую и Малую Русь”, “единокровные и
единоверные народы-братья”, “единую и неделимую Святую Русь, которая никогда
не была ограничена этническими межами, национальными территориями или
государственными пределами” і г.д.
Я, як і іншыя вернікі, чакаю ад пасланняў сваіх архіпастараў слова аб
Хрысце, аб хрысціянскай веры, аб святасці. А замест гэтага амвон
пераўтвараецца ў палітычную і ідэалагічную трыбуну. Царква Хрыстова на
Беларусі - гэта супольнасць людзей з рознымі поглядамі на
нацыянальна-культурнае развіццё нашай краіны. І погляды шматлікіх вернікаў
не супадаюць з палітычнымі і ідэалагічнымі тэзісамі, змешчанымі ў вашых
пасланнях. Падобныя пасланні проста раняць сэрцы гэтых людзей і зусім не
спрыяюць, на мой погляд, еднасці Царквы. Таксама гэтыя пасланні
адштурхоўваюць ад Царквы і маладое пакаленне беларусаў, якое сёння
знаходзіць свае карані ў нацыянальнай культуры і мове і якое шукае ісціну ў
Праваслаўнай Царкве.
Больш за тое, вашыя пасланні утрымліваюць гістарычныя недакладнасці, што на
мой погляд, недапушчальна для афіцыйных царкоўных дакументаў. Тэзісы аб тым,
што князь Уладзімір “объединил все славянские племена от Карпат и Немана до
Белоозера, Оки и Волги” и “распространил пределы своей державы от
Балтийского моря на севере до реки Буг на юге” не вытрымліваюць навуковай
крытыкі.
Да таго ж заўважу, што спробы “объединения славянских племён” былі звязаны
з мноствам крывавых падзей, жорсткімі бітвамі і некалькімі паўстаннямі
супраць рускага панавання. Таму ўрачыста-радасны тон вашага паслання пры
ўспаміне аб “объединении славянских племён” у нашай краіне гучыць недарэчна.
Шкадаванне, якое Вы выказваеце з нагоды распаду Савецкага саюзу, выклікае ў
мяне непаразуменне. Бо толькі зусім нядаўна, 26 кастрычніка Беларуская
Праваслаўная Царква па рашэнні яе Святога Сінода адзначае памяць святых
навамучанікаў, усхваляючы пакутніцкі подзвіг тых, хто пацярпеў да смерці ад
ганенняў бязбожнай савецкай улады.
Прашу вас звярнуць ўвагу на пастаўленыя мной пытанне і не ўключаць болей у
афіцыйныя і святочныя пасланні нашай царквы падобных ідэалагічных і
палітычных тэзісаў, гістарычных памылак і недарэчнасцяў.
З павагай,
,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,?????????????????????????????????
Прыхаджанін.......?????????????????????????................... царквы
Прафесія................................................??????????????
--------------
В школе иностранных языков 'Streamline' 1+1=3: платите за 2 занятия –
посещаете 3! Каждую неделю – бесплатные дополнительные занятия
с преподавателями-носителями языка. http://www.str.by/