Call for applications: Stewards Programme for the 13th Assembly of the Conference of European Churches
0 views
Skip to first unread message
Vasilevich Natallia
unread,
Jan 8, 2009, 8:42:28 AM1/8/09
Reply to author
Sign in to reply to author
Forward
Sign in to forward
Delete
You do not have permission to delete messages in this group
Copy link
Report message
Show original message
Either email addresses are anonymous for this group or you need the view member email addresses permission to view the original message
to orthodox...@googlegroups.com, synde...@googlegroups.com
15-21 ліпеня 2009 г. у Ліёне, Францыя
адбудзецца 13 Асамблея Канферэнцыі
Еўрапейскіх Цэркваў "Пакліканыя да
адной надзеі ў Хрысце". Сцюардская
праграма 10-22 ліпеня 2009. Сцюардская
праграма - гэта рэальны шанец пабачыць
той экуменізм, пра які часта гавораць
ці ўхавляючы ("шлях да хрысціянскай
еднасці, якую запаведаў нам Гасподзь
наш Ісус Хрыстос"), ці наадварот,
бэсцячы (ледзь не галоўнае ерассю ХХ
стагоддзя называючы). Пра апошняе магу
сказаць - нават у такіх аплотах
антыэкуменізму, як манастыр у
Навінках, нядаўна мяне прымалі разам з
а.Хейкі Хутуненам, праваслаўным
святаром з Фінлядыя, адным з найбольш
буйных дзеячаў не толькі фінскага
экуменічнага руху (генеральны
сакратар Рады Цэркваў Фінляндыі), але і
руху сусветнага. І мы з ім, седзячы ў
трапезнай за самым галоўным сталом
спакойна вялі дыскусію пра экуменізм,
нас слухалі манахіні Свята-
Елізавецінскага манастыра, і ніхто
нават слова супраць не сказаў. Бо адна
справа змагацца з нейкім невядомым
экуменізмам, якога ніхто не бачыў і
нічога пра яго не ведае, а калі і ведае,
гэта нейкая перакручаная і
непраўдзівая інфармацыя, а іншая
справа бачыць жывых праваслаўных
людзей, слухай пра іх жыццё, бачыць
плён іх працы (мне дык не шмат паказаць
ёсць, але а.Хейкі - вядомы праваслаўны
асветнк і прыходскі святар, пра прыход,
як у яго, калі хто бачыў, марыць любы
праваслаўны). Скажу Вам таксама і
цікавую рэч - антыэкуменізм у Расіі, а
адпаведна і ў нас, ідзе ад Рускай
Праваслаўнай Царквы ў Замежжы, але
айцы-заснавальнік РПЦЗ, нават а. Георгі
Грабэ - удзельнічалі ў пасяджэннях
Сусветнай Рады Цэркваў, абмяркоўвалі
экуменічныя пытанні і г.д. І тая
анафема "тым, хто верыць быццам бы
Царква раздзялілася на розныя галіны -
анафема" не мае дачынення ніякага да
экуменічнага руху. Бо, па-першае, у
экуменічным руху на ўзроўні адных з
найбольш важных дакументаў прыняты
дакумент аб эклезеалогіі ці вучэнні аб
Царкве, дзе вызначаецца, што кожная
членская арганізацыя, што ўваходзіць у
Сусветную Раду Цэркваў можа мець сваю
эклезеалогію. Пры гэтым, афіцыйнае
веравучэнне ўсіх хрысціянскіх
цэркваў, што ўваходзяць у СРЦ, гэта
усім нам вядомы Сімвал Веры. Што
тычыцца Канферэнцыі Еўрапейскіх
Цэркваў - то гэтая арганізацыя, якую ў
свой час узначальваў (быў генсекам)
нядаўна спачылы Патрыярх Маскоўскі і
ўсяе Русі Аляксій ІІ, не думаю, што шмат
народу адважыцца назваць яго ераціком.
Для чаго я заклікаю Вас прыняць удзел у
сцюардскай праграме? Чаму я бачу гэта
важным? Не толькі таму, што хачу, каб
нехта з Вас пабачыў ральны экуменізм, а
таксама багасловаў і іерархаў
праваслаўных Цэркваў Еўропы, гэта
найлепшы спосаб пазнаёміцца і ў
Канстанцінопальскім Патрыярхам, і з
уладыкам-місіянерам Анастасіем
Албанскім, у з епіскапам Іларыёнам
Алфеевым, дый з кім толькі не?
Дык вось, для мяне галоўнае, каб
беларускае хрысціянства, беларуская
хрысціянская моладзь была
прадстаўленая годна. Каб паехаў тое,
хто гатовы ГАВАРЫЦЬ. Той, хто гатовы
расказваць і расказваць сэнсоўна і
слушна - пра міжхрысціянскія стасункі
ў Беларусі, пра стан хрысціянскіх
Цэркваў тут, пра хрысціянскі моладзевы
рух. Той, хто будзе сведчыць з глыбіняў
уласнага сэрца. Той, хто гатовы нешта
змяняць у нашай мясцовай сітуацыі.
Пішыце мне!