
Калядная Вячэрня з Боскай Літургіяй пачнуцца 24 сьнежня а 18-й гадзіне.
Паводле традыцыі, пасьля вячэрняй службы ўсе запрашаюцца на посную куцьцю ў Марыян Гауз (як дабрацца - http://belarusians.co.uk/london/). Тыя, што маюць намер застацца на яе, могуць прынесьці нешта для супольнага пачастунку: малочнае, рыбнае, вегетарыянскае або зрабіць грашовае ахвяраваньне.
У вячэрнім багаслужэньні і куцьці у гэтым годзе будзе браць удзел пачэсны госьць – дыпляматычны прадстаўнік Ватыкану - Апостальскі Нунцый Архібіскуп Антоніё Мэніні.
У дзень Раства Хрыстовага 25 сьнежня – будзе адслужана Боская Літургія а 10.30 гадзіне.
Fr. Siarhiej Stasievich
Belarusian Catholic Mission