Суботнік для Беларусі ў Лёндане - 21 красавіка 2012

1 view
Skip to first unread message

Беларус на чужыне | Belarusian Abroad

unread,
Apr 11, 2012, 5:45:46 AM4/11/12
to belo...@googlegroups.com

Суботнік для Беларусі ў Лёндане

21 красавіка 2012

Belarusians.co.uk і Беларуская каталіцкая місія ў Англіі запрашаюць усіх ахвотных на Суботнік для Беларусі. Гэта будзе добрай нагодай сабрацца беларусам і нашым сябрам дзеля стваральнай працы на карысьць роднай культуры.

Тэма дня - Беларусь у Вікіпэдыі.

Вікіпэдыя цяпер – асноўная крыніца першапачатковых ведаў для вельмі многіх людзей у сьвеце. Беларуская прысутнасьць там параўнальна малая і часта – вельмі тэндэнцыйная. Каб крыху выправіць сытуацыю, мы будзем напаўняць Вікіпэдыю зьвесткамі пра Беларусь і беларускай мовай.

Пачатак а 10-й раніцы у Marian House (Holden Avenue, N12 8HS; Woodside Park Underground Station). Першай справай мы навучымся рэдагаваць Вікіпэдыю. Потым будзе час кожнаму вырашыць, пра што пісаць. Гэта могуць быць гістарычныя асобы, помнікі архітэктуры, стравы, паняткі з самых росных галінаў ведаў… Для гэтага побач – Скарынаўская бібліятэка з найвялікшым па-за межамі краіны зборам беларусістыкі.

Галоўная ўмова дня: пісаць па-беларуску (тарашкевіцай ці школьным правапісам) на любую тэму ці на любой іншай мове – пра Беларусь.

Пасьля абеду мы працягнем рэдагаваць Вікіпэдыю: кожны самостойна ці разам з іншымі – каму як прасьцей і цікавей. Недзе каля 16-й гадзіны мы падвядзем вынікі і разыйдземся.

Не спазьняйцеся – першую гадзіну мы аддамо правілам Вікіпэдыі, іх трэба ведаць. Вазьмеце з сабой ноўтбук ці tablet device, wi-fi будзе. Прынясеце таксама чаго-небудзь на абед, для супольнага стала. Каву й гарбату зробяць арганізатары.

Калі жадаеце далучыцца да суботніка, напішыце арганізатарам – subo...@belarusians.co.uk або тут у камэнтарах.

Калі ня можаце далучыцца да нас у Лёндане, зрабіце эта праз Скайп! Падрабязнасьці  на сайце http://belarusians.co.uk


Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages