Кірылічны commandkey і прабел перад адзінкамі часу

11 views
Skip to first unread message

Mikalai Udodau

unread,
Oct 28, 2017, 2:02:41 PM10/28/17
to belarusia...@googlegroups.com
Вітаю, шаноўнае спадарства.

Цягам апошняга тыдня я пабачыў мінімум дзве прапановы (што было для
мяне даволі нечакана, я лічыў, што карыстальнікаў беларускай
лакалізацыі - толькі я ды цёзка). Першая тычылася лакалізаванага
клавіятурнага скароту (Ctrl-Shift-А, літара А кірылічная, адкрыць акно
прыватнага аглядання). З наскоку памяняць не ўдалося, бо яўна не
напісана, ці гэта літара ўжываецца ў складзе клавіятурнага скароту, ці
іначай (ёсць яшчэ accesskey - магчымасць выбраць пункт меню націсканнем
падкрэсленай клавішы). Але цяпер я ведаю, дзе шукаць.
Напрыклад

A
CONTEXT addons.commandkey
RESOURCE PATH browser/chrome/browser/browser.dtd

Тут A лацінскае, і ніколі не было лакалізаваным, калі меркаваць па
гісторыі ў pontoon. Карацей, усе радкі, у якіх context заканчваецца
на .commandkey, цяпер супадаюць з арыгіналам (спадзяюся), і значыць, і
трохклавішныя скароты, напрыклад Ctrl-Shift-P, не мяняюцца пры
пераключэнні раскладкі.

Другая прапанова тычылася прагалу паміж лічбай і літарай у радку тыпу
"Засталося 5 с". Для мяне так і засталося загадкай, ці працавала б як
трэба, калі дадаць прагалы перад літарамі ў радку с;с;с - я адразу
ўпісаў на месца першага прабелу \u0020 (не сам прыдумаў, падгледзеў).
Правяраў, не бачыў нічога нечаканага, працуе як задумана.

Дзякуй за прапановы, дзякуй за ўвагу, і пішыце, як што яшчэ!


--
Mikalai Udodau <cro...@tut.by>
Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages