Сапраўды, гэтае пытанне адкрытае. Азначаная адметнасць,
"сцягнуць" у перакладзе мозілаўскіх прадуктаў - адна з
прычын, чаму я лічу пераклад firefox лепшым за пераклад
internet explorer-а.
На жаль, не магу палічыць трэнды гугла за аргумент.
Паспрабую патлумачыць. Кажуць, у браўзеры хром ніколі не
будзе беларускай мовы ў інтэрфейсе, і вось чаму: кампанія
гугл глядзіць на трэнды, і бачыць, што патрэбы ўсіх
карыстальнікаў цалкам закрываюцца наяўнымі мовамі.
Трэнды выглядаюць, напрыклад, так:
https://trends.google.com/trends/explore?date=today%205-y&q=Download,%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%87%D0%B0%D1%82%D1%8C,%D0%A1%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%86%D1%8C
Калі ўспрымаць іх не як challenge, мне трэба будзе шукаць
сабе іншае хобі.
Што тычыцца перакладу віндаўз 11, гэта не апошні аргумент,
а першы. Віталь Станішэўскі казаў, узважылі ўсе довады "за"
і "супраць" для ўсіх варыянтаў, што знайшліся, і выбралі
кампрамісны. Не ведаю, якім быў спіс тых довадаў, але вось
як выказаўся ўдзельнік перакладу Common Voice Ціханаў
(цытата):
слова «сцягнуць» у беларускай мова мае выразную негатыўную канатацыю (рус:
стащить, украсть; англ. snatch) і ў дачыненні да файлаў можа асацыявацца з
пірацтвам. Па-другое, слова «сцягнуць» заўжды мае пад сабой хуткасць
працэсу: сцягнуць штосьці можна толькі рэзка, адным махам: у гэтым рэчышчы
таксама падаецца дзіўным выкарыстанне такога слова ў дачыненні да файлаў
памерам да 2,5 ГБ.
Тое, што Ціханаў кажа пра "па-другое", лёгка праверыць,
зазірнуўшы ў слоўнік, напрыклад, тут:
http://rv-blr.com/dictionary/explanatory
Адзінаццаць значэнняў, сярод іх:
"3. Звалачы ў адно месца (пра многае). С. жэрдзе ў кучу."
Як бачым, не адным махам, а цягаў-цягаў, і сцягнуў. Што да
канатацыі, яна не настолькі выразная, каб пазбягаць слова
(адно значэнне з 11), ці выразная толькі ў рускай мове.
Таму я лічу, што "сцягнуць" адкінулі несправядліва,
перастрахаваліся.
Варыянт "спампаваць" таксама не бездакорны. Гэта калька
з рускага "скачать". Да таго ж, можна прачытаць як
"спамаваць" (рассылаць спам). Дробязь, але непрыемная.
Крыху больш пра гэтыя і іншыя варыянты нехта выказаў у
колішнім абмеркаванні пад апытанкай тут:
https://vk.com/wall-55012165_1663
І так ужо доўгі допіс атрымаўся, прабачце.
On Sun, 20 Nov 2022 23:27:46 -0800 (PST)
"
dzmitry.z...@gmail.com"
> --
> You received this message because you are subscribed to the Google Groups "Belarusian Firefox" group.
> To unsubscribe from this group and stop receiving emails from it, send an email to
belarusian-fire...@googlegroups.com.
> To view this discussion on the web visit
https://groups.google.com/d/msgid/belarusian-firefox/b413ea33-83f2-4fa3-aa2b-e66c7ce3922an%40googlegroups.com.
--
Мікалай Удодаў <
cro...@tut.by>