Сцягнуць ці Спампаваць

30 views
Skip to first unread message

dzmitry.z...@gmail.com

unread,
Nov 21, 2022, 2:27:47 AM11/21/22
to Belarusian Firefox
Я памятаю, што гэта пытанне ўжо падымалася тут, але я знайшоў новы аргумент :)

Я зараз спрабую ў першую чаргу Гугліць усё па-беларуску і сутыкнуўся вось с чым. Калі шукае нешта для спампоўкі (сцягвання), то не ведаеш якое слова выкарыстоўваць і перабіраеш варыянты.
Таму я вырашыў паглядзець гугл трэнды - як людзі шукаюць у Інтэрнэце. https://trends.google.com/trends/explore?date=today%205-y&q=%D0%A1%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%86%D1%8C,%D0%A1%D1%86%D1%8F%D0%B3%D0%BD%D1%83%D1%86%D1%8C

Вось параўнанне слова Спампаваць і Сцягнуць. Як бачым слова Сцягнуць нават не трапіла ў трэнды.

І апошні аргумент. Віндоўс 11 на беларускай мове:Screenshot 2022-11-21 082709.png

Mikalai Udodau

unread,
Nov 21, 2022, 3:55:32 PM11/21/22
to belarusia...@googlegroups.com
Сапраўды, гэтае пытанне адкрытае. Азначаная адметнасць,
"сцягнуць" у перакладзе мозілаўскіх прадуктаў - адна з
прычын, чаму я лічу пераклад firefox лепшым за пераклад
internet explorer-а.

На жаль, не магу палічыць трэнды гугла за аргумент.
Паспрабую патлумачыць. Кажуць, у браўзеры хром ніколі не
будзе беларускай мовы ў інтэрфейсе, і вось чаму: кампанія
гугл глядзіць на трэнды, і бачыць, што патрэбы ўсіх
карыстальнікаў цалкам закрываюцца наяўнымі мовамі.
Трэнды выглядаюць, напрыклад, так:
https://trends.google.com/trends/explore?date=today%205-y&q=Download,%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%87%D0%B0%D1%82%D1%8C,%D0%A1%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%86%D1%8C
Калі ўспрымаць іх не як challenge, мне трэба будзе шукаць
сабе іншае хобі.

Што тычыцца перакладу віндаўз 11, гэта не апошні аргумент,
а першы. Віталь Станішэўскі казаў, узважылі ўсе довады "за"
і "супраць" для ўсіх варыянтаў, што знайшліся, і выбралі
кампрамісны. Не ведаю, якім быў спіс тых довадаў, але вось
як выказаўся ўдзельнік перакладу Common Voice Ціханаў
(цытата):

слова «сцягнуць» у беларускай мова мае выразную негатыўную канатацыю (рус:
стащить, украсть; англ. snatch) і ў дачыненні да файлаў можа асацыявацца з
пірацтвам. Па-другое, слова «сцягнуць» заўжды мае пад сабой хуткасць
працэсу: сцягнуць штосьці можна толькі рэзка, адным махам: у гэтым рэчышчы
таксама падаецца дзіўным выкарыстанне такога слова ў дачыненні да файлаў
памерам да 2,5 ГБ.

Тое, што Ціханаў кажа пра "па-другое", лёгка праверыць,
зазірнуўшы ў слоўнік, напрыклад, тут:
http://rv-blr.com/dictionary/explanatory
Адзінаццаць значэнняў, сярод іх:
"3. Звалачы ў адно месца (пра многае). С. жэрдзе ў кучу."
Як бачым, не адным махам, а цягаў-цягаў, і сцягнуў. Што да
канатацыі, яна не настолькі выразная, каб пазбягаць слова
(адно значэнне з 11), ці выразная толькі ў рускай мове.
Таму я лічу, што "сцягнуць" адкінулі несправядліва,
перастрахаваліся.

Варыянт "спампаваць" таксама не бездакорны. Гэта калька
з рускага "скачать". Да таго ж, можна прачытаць як
"спамаваць" (рассылаць спам). Дробязь, але непрыемная.

Крыху больш пра гэтыя і іншыя варыянты нехта выказаў у
колішнім абмеркаванні пад апытанкай тут:
https://vk.com/wall-55012165_1663

І так ужо доўгі допіс атрымаўся, прабачце.


On Sun, 20 Nov 2022 23:27:46 -0800 (PST)
"dzmitry.z...@gmail.com"
> --
> You received this message because you are subscribed to the Google Groups "Belarusian Firefox" group.
> To unsubscribe from this group and stop receiving emails from it, send an email to belarusian-fire...@googlegroups.com.
> To view this discussion on the web visit https://groups.google.com/d/msgid/belarusian-firefox/b413ea33-83f2-4fa3-aa2b-e66c7ce3922an%40googlegroups.com.


--
Мікалай Удодаў <cro...@tut.by>
Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages