Выява ці Відарыс?

59 views
Skip to first unread message

dzmitry.z...@gmail.com

unread,
Nov 7, 2022, 6:02:05 AM11/7/22
to Belarusian Firefox
Вітаю!

Заўважыў што меню для працы з відарысамі выглядае вельмі дзіўна. Палова каманд гэта - Выявы, а палова Відарысы.
Можа мае сэнс прывесці гэта да адзінага выгляду і выбраць адно слова? Наколькі я бачу з іншых праектаў выкарыстоўвае "Відарыс" (Гугл, тэлеграм, самсунг(?)).
Пасля гэтага можна прайсціся па праекту і пафіксіць усёScreenshot 2022-11-07 115609.png

Mikalai Udodau

unread,
Nov 7, 2022, 11:58:15 AM11/7/22
to belarusia...@googlegroups.com
Прывітанне!

Гэтае пытанне ўжо паўставала пяць з паловай гадоў таму
назад, толькі тады выбар быў крыху іншы, у перакладзе
сустракаліся малюнкі і выявы. У нейкі момант засталіся адны
выявы, а ўжо цяперашняя "размаітасць" - вынік маёй
неахайнасці. Магчыма, і чагосьці яшчэ, але зараз не пра
мяне гаворка.

Што тычыцца непасрэдна гэтага меню, у штодзённых зборках
(Firefox Nightly) цяпер яно выглядае ўжо іначай - так, як на
далучаным здымку. Спадзяюся, гэтых зменаў хопіць на першы
час.

Тут яшчэ хацеў бы згадаць такую функцыю браўзера, як
picture-in-picture, у цяперашнім перакладзе "выява
ў выяве". Наколькі памятаю, перакладаў гэтую назву без
абмеркавання, але, шчыра кажучы, не ўяўляю яе названую
іначай.

Ці азначае гэта, што абазначылася размежаванне, image
- гэта відарыс, picture - выява? У маёй асобна ўзятай
галаве, хутчэй за ўсё - так, але не хацелася б навязваць
сваё меркаванне.

Кажуць, раней і ў тэлеграме былі выключна выявы.
Англамоўны інтэрфейс выкарыстоўвае і picture, і image.
Ці варта перакладаць іх абодва адным і тым жа словам?
Чамусьці мне здаецца, што не.


On Mon, 7 Nov 2022 03:02:05 -0800 (PST)
"dzmitry.z...@gmail.com"
> --
> You received this message because you are subscribed to the Google Groups "Belarusian Firefox" group.
> To unsubscribe from this group and stop receiving emails from it, send an email to belarusian-fire...@googlegroups.com.
> To view this discussion on the web visit https://groups.google.com/d/msgid/belarusian-firefox/b9f81665-ea97-410b-ae21-97053b349478n%40googlegroups.com.


--
Мікалай Удодаў <cro...@tut.by>
Экранны здымак з 2022-11-07 17-29-47.png

dzmitry.z...@gmail.com

unread,
Nov 8, 2022, 3:02:14 AM11/8/22
to Belarusian Firefox
> Тут яшчэ хацеў бы згадаць такую функцыю браўзера, як
picture-in-picture, у цяперашнім перакладзе "выява
ў выяве". Наколькі памятаю, перакладаў гэтую назву без
абмеркавання, але, шчыра кажучы, не ўяўляю яе названую
іначай.

У тэлеграме пераклалі як "Відарыс у відарысе", але бачу, што ў шмат якіх месцах пакінулі без перакладу. Асабіста мне больш падабаецца "Выява ў выяве".  Як мне здаецца, відарыс зараз выкарыстоўваюць, бо ён не мае дадатковага сэнсу, як "выява" (вобраз). Відарыс будзе больш "чыстым" сінонімам, без дадатковых сэнсаў.

> Ці азначае гэта, што абазначылася размежаванне, image
- гэта відарыс, picture - выява? У маёй асобна ўзятай
галаве, хутчэй за ўсё - так, але не хацелася б навязваць
сваё меркаванне.

Кажуць, раней і ў тэлеграме былі выключна выявы.
Англамоўны інтэрфейс выкарыстоўвае і picture, і image.
Ці варта перакладаць іх абодва адным і тым жа словам?
Чамусьці мне здаецца, што не.

picture - яшчэ можа быць і фота, калі гаворка ідзе пра фотаздымак ці нават малюнкам, калі кажам пра карціны.


Але гэта цяжка для мяне канчаткова вырашыць з picture, таму можа мае сэнс пачаць з image - як відарыс? І на гэтым грунце пераглядзець пераклад?

панядзелак, 7 лістапада 2022 г. у 17:58:15 UTC+1 карыстальнік Mikalai Udodau напісаў:

Mikalai Udodau

unread,
Nov 8, 2022, 3:34:21 PM11/8/22
to belarusia...@googlegroups.com
Ідэю перагледзець пераклад у акрэсленых такім чынам межах,
image -> відарыс, я не тое каб горача падтрымліваю
(у сэнсе, раней падтрымліваў нашмат гарачэй), але ж не маю
нічога супраць. Толькі скрабе мяне сумненне, што іншыя
не выказваюцца не таму, што безумоўна згодныя.


On Tue, 8 Nov 2022 00:02:13 -0800 (PST)
> To view this discussion on the web visit https://groups.google.com/d/msgid/belarusian-firefox/df043388-b86a-4717-b761-3dd5b918192en%40googlegroups.com.


--
Мікалай Удодаў <cro...@tut.by>

Dzianis Sheka

unread,
Nov 20, 2022, 4:02:12 AM11/20/22
to Belarusian Firefox
выява мне падабаецца як больш кароткае слова. Калі шчыра, відарыс амаль не выкарыстоўваю, а выява як раз вельмі часта 

Mikalai Udodau

unread,
Nov 20, 2022, 11:24:30 AM11/20/22
to belarusia...@googlegroups.com
У літаратурнай мове, ды і паўсядзённым жыцці мусіць быць
месца абодвум словам. Кажуць, граф Леў Талстой не меў
камп'ютара, таму рукамі лічыў адлегласць паміж словамі,
ёсць такая мерка для добрага тэксту. Чым больш - тым лепш,
і лічыцца вельмі хітра, бо злучнікі і займеннікі
паўтараюцца самым натуральным чынам, іх прыходзіцца не
ўлічваць. Гэта крыху ўбок ад тэмы, бо выява і відарыс не
поўныя сінонімы, але ж мне здаецца, відарыс дакладней
называе нешта статычнае на экране, а выява - шырэйшае
паняцце.
> To view this discussion on the web visit https://groups.google.com/d/msgid/belarusian-firefox/9388c08e-6b58-4440-9e53-bbc3be73fc98n%40googlegroups.com.


--
Мікалай Удодаў <cro...@tut.by>

dzmitry.z...@gmail.com

unread,
Nov 21, 2022, 2:17:43 AM11/21/22
to Belarusian Firefox
Згодны, у тэхнічным перакладзе слова відарыс можа пасаваць лепш, бо мае толькі адно значэнне, калі выява мае 2 значэнні і можа прыводзіць  да блытаніны ў некаторых выпадках.
Але ў жыцці абодва словы маюць месца.

Прыклад шматзначнасці слова Выява:
Выява-у-Выяве - гэта Відарыс у Відарысе (Карцінка-у-Карцінцы), ці Вобраз у Вобразе?

нядзеля, 20 лістапада 2022 г. у 17:24:30 UTC+1 карыстальнік Mikalai Udodau напісаў:

Mikalai Udodau

unread,
Nov 21, 2022, 11:05:22 AM11/21/22
to belarusia...@googlegroups.com
Мне здаецца, гэта лепш сфармуляваць так: калі для нейкага
тэрміна англамоўнага інтэрфейсу ёсць два варыянты
перакладу, адзін з якіх бліжэйшы па сэнсе і пры гэтым мае
вузейшае значэнне, то выкарыстоўваць іменна яго -
правільна.

На жаль, гугл-трэнды не маюць ніякага ўяўлення аб
правільнасці
https://trends.google.com/trends/explore?date=today 5-y&q=Выява,Відарыс

Але я гляджу на гэты трэнд як на выклік, нагоду зрабіць
што-небудзь, каб гугл лепей ведаў беларускую мову. (Хаця,
магчыма, гэтак жа глядзяць на яго ўсе SEOшнікі і іншыя
чорныя магі інтэрнэту.)


On Sun, 20 Nov 2022 23:17:43 -0800 (PST)
> To view this discussion on the web visit https://groups.google.com/d/msgid/belarusian-firefox/c4b9fc5e-64c0-4ed8-9b03-5dfcce764872n%40googlegroups.com.


--
Мікалай Удодаў <cro...@tut.by>
Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages