У колішнім перакладзе фф, які рабіла папярэдняя каманда,
сустракалася слова "сітаваць" (там, дзе зараз
"фільтраваць"). Думаў, гэта яны і прыдумалі, пашукаў,
аказалася не, Дубоўка.
https://vk.com/wall-48247014_1184
Слова "ёсцьны" сустрэў у тым спісе па спасылцы ўпершыню, ды
і не толькі яго. А "адлюстроўваць"... дагэтуль не верыцца,
што яно прыдуманае.
Але да чаго гэта я вяду.
Здаецца, колішняя каманда лічыла, што перакладны інтэрфейс
камп'ютарных праграм - добры палетак для папулярызацыі
рэдкаўжываных беларускіх словаў. І гэткае меркаванне
сустракаў і па-за файрфоксам ды іншымі мозілаўскімі
прадуктамі. Неяк спытаў аднаго дзядзьку, як перакласці
checkbox, а ён кажа, прыдумайце новае слова, калі ёсць
патрэба, гэта добрая нагода. Ніяк не магу пагадзіцца,
я ўжо хутчэй запазычу.
--
Мікалай Удодаў <
cro...@tut.by>