Вітаю!
Ведаеце слова timeout? Для яго ёсць вычарпальны адпаведнік
"ліміт часу вычарпаны" і канчатковы варыянт "час чакання
скончаны". Але Сяргей (колішні перакладчык мозілаўскіх
праграм) меркаваў, што правільна будзе "часаспын".
Спадзяюся, вы заўважылі, што мае азначэнні наўмысна
таўталагічныя, і здагадаліся, што гэта такі ў мяне гумар.
Калі ж сур'ёзна, то ёсць два пытанні:
1. Ці хопіць прыведзеных прыкладаў апісальнага перакладу на
ўсе выпадкі жыцця? Магчыма, зрэдзь часу прыйдзецца
пісаць адным словам (і гэта слова не "часаспын")?
2. Звязанае пытанне - угадайце, што азначае "Сетка па-за
часам"?
3. Магчыма, камусьці ў цяперашнім беларускім інтэрфейсе
Файрфокса сустракаліся яшчэ якія словы, сэнс якіх
лёгка ўгадаць, калі ведаць некалькі беларускіх моў?
--
Мікалай Удодаў <
mikalai...@gmail.com>