Прывітанне!
На мінулым тыдні на сайце
devby.io з'явіўся артыкул пра
гісторыю кампутэрма, самадзейнай спробы ўнармаваць
камп'ютарную тэрміналогію.
https://devby.io/be/news/bel-bel-bel-bel-1668425546
Для мяне артыкул цікавы згадкамі аргументаў супраць асобных
варыянтаў перакладу - яны ўсё гэтак жа актуальныя.
А яшчэ, патлумачаны пераклад чэкбокса.
У канцы артыкула Усевалад кажа, што добра было б
арыентавацца на гласарый майкрасофта. Ці прыслухаецца
рэдакцыя дэў.бая да гэтай парады?
--
Мікалай Удодаў <
cro...@tut.by>