Siaroja
unread,Oct 28, 2011, 2:44:17 PM10/28/11Sign in to reply to author
Sign in to forward
You do not have permission to delete messages in this group
Either email addresses are anonymous for this group or you need the view member email addresses permission to view the original message
to bel_ec...@googlegroups.com, rar...@tut.by, arsena...@mail.by, ksjuh...@mail.ru, katerina.g...@gmail.com
Вітаю, сябры!
На сустрэчы 25 лістапада мы распачалі разглядаць артыкулы з сайта
ctrl-f-ekanomika.info. Пачалі з пошука прычын хранічнага адмоўнага сальда гандлю таварамі Беларусі. І ўбачылі, што простыя тлумачэнні, кшталту, падвышэння Расіяй коштаў на энэргарэсурсы, празмернага спажывецкага імпарта ці рост імпарта інвестыцыйных тавараў, на самой справе не з'яўляюцца адэкватнымі. Акрамя таго, мы кінулі позірк на сальда гандлю таварамі нашых суседзяў, і ўбачылі, што сітуацыя ў іх аналагічная нашай. Затым мы разглядзелі другі артыкул, дзе параўноўвалі шляхі фінансавання краінамі-суседкамі адмоўнага сальда. І прыйшлі да выніку, што не ўсе з тых спосабаў былі карысныя для насельнікаў краін.
На наступным занятку мы прыглядзімся больш дэталёва да вопыта фінансавання адмоўнага сальда Латвіяй. Дзеля гэтага варта ўважліва прачытаць артыкул
http://ctrl-f-ekanomika.info/post.php?postId=11.
Затым засяродзім увагу на спробах змяньшэння адмоўнага сальда гандлю таварамі нашым урадам. А менавіта на праграму імпартазамяшчэння. І паспрабуем адказаць на пытанне, чаму просталінейнае імпартазамяшчэнне руйнавала сістэму. Чытаць вось гэты артыкул
http://ctrl-f-ekanomika.info/post.php?postId=14
Наступная сустрэча адбудзецца ў аўторак 1 лістапада а 19:00 на базе Фаланстэра. Просьба да ўсіх не спазьняцца, а прыхадзіць раней на 5-10 хвілін.
Дзе: вул Захарава, 77а, пакой 2б
Калі: 1 лістапада, 19:00
Тэлефон: +375 29 7530312 (Сяргей)
e-mail: sia...@gmail.com
--
З павагай, Сяргей