Першая сустрэча сезона!

0 views
Skip to first unread message

Siaroja

unread,
Sep 8, 2011, 6:31:49 AM9/8/11
to bel_ec...@googlegroups.com
Вітаю, сябры!
Сустрэчы эканамічнага гуртка будуць адбывацца што аўторак акрамя другога аўторка месяца. Пачынацца будуць а 19-ай гадзіне на базе Фаланстэра
Першы занятак адбудзецца 20 верасня.

На ім мы паспрабуем вызначыцца з мэтай нашай будучай адукацыйнай дзейнасці. На апошнім занятаку пробных летніх сустрэч, я папрасіў кожнага з вас падумаць над тым, у якім накірунку вы жадаеце рухацца далей. На жаль праз пошту мне адказалі далёка не ўсе... 

Такім чынам, першае заданне да першай сустрэчы - падумаць і сфармуляваць адказы на пытанні:
1. Ці дапамаглі вам пройдзеныя матэр’ялы разабрацца ў функцыянаванні сучаснай эканомікі? Калі так, то што канкрэтна стала для вас адкрыццём?
2. Ці лічыце вы інфармацыю, якую атрымалі на занятках гуртка важнай і карыснай для сябе? Чаму?
3. Дзеля чаго вы лічыце варта працягваць навучанне? Якая мэта стаіць менавіта перад вамі?
4. У якім кірунку трэба працягваць дзейнасць гуртка?

Пасля мы падрыхтуемся да другой сустрэчы, на якой мы праглядзім і абмяркуем фільм "Карпарацыя". Некаторыя з удзельнікаў гуртка маглі яго бачыць на адным з сэтаў апошняга сезону Кінабункера, але тады фільм быў з жахлівым перакладам ды і тэма сустрэчы крыху адрознівалася ад нашай бягучай. Зараз жа фільм будзе паказаны з субтытрамі перакладзенымі Сашам на беларускую (з сціплай маёй дапамогай) і будзе цікавы нам выяўленнем эвалюцыі паразітызма ў эканоміцы, і яго шматузроўневасці. Прагляд і абмеркаванне будуць на другой сустрэчы, на першай жа мы даведаемся пра гісторыю ўтварэння карпарацый і іх сучасную дзейнасць. 

Дзеля гэтага шукаю ахвотных падрыхтаваць невялікі даклад на дадзеную тэму. Прагугліўшы, я знайшоў даволі добра інфарматыўны артыкул пра карпарацыю ў англамоўнай Вікіпедыі http://en.wikipedia.org/wiki/Corporation.

Таму, другой прапановай будзе, супольна, як мы гэта рабілі летам, перакласці артыкул, а камусці падрыхтаваць яго ў якасці даклада.

Пішыце, калі ласка, сюды, хто гатовы ўзяцца за пераклад!

Да сустрэчы 20 верасня а 19-ай!

--
З павагай, Сяргей

Мара Хмара

unread,
Sep 8, 2011, 6:53:54 AM9/8/11
to bel_ec...@googlegroups.com
Сярожык, дзякуй за запрашэньне!
мне на аўторак паставілі танга.. паукль пачынаецца а 20.00 на Уральскай ажно.. Але яшчэ маю надзею, што да 20 верасьня перамясьціцца на 21.00

2011/9/8 Siaroja <sia...@gmail.com>



--
Olive Juice




Siaroja

unread,
Sep 18, 2011, 12:05:12 PM9/18/11
to bel_ec...@googlegroups.com
Яшчэ раз нагадваю, што першая сустрэча эканамічнага гуртка адбудзецца ў бліжэйшы аўторак а 19-ай гадзіне на базе Фаланстэра. Промьба да ўсіх наведвальнікаў паспрабаваць сфармуляваць адказы на пытанні
1. Ці дапамаглі вам пройдзеныя матэр’ялы разабрацца ў функцыянаванні сучаснай эканомікі? Калі так, то што канкрэтна стала для вас адкрыццём?
2. Ці лічыце вы інфармацыю, якую атрымалі на занятках гуртка важнай і карыснай для сябе? Чаму?
3. Дзеля чаго вы лічыце варта працягваць навучанне? Якая мэта стаіць менавіта перад вамі?
4. У якім кірунку трэба працягваць дзейнасць гуртка?

а таксама паўтарыце пройдзены матэр'ял (у далучаных файлах).
Вымяраючы эканамічную ўстойлівасць колькасна.doc
02. Стварэнне грошай.rar

Siaroja

unread,
Sep 18, 2011, 12:11:40 PM9/18/11
to bel_ec...@googlegroups.com


2011/9/18 Siaroja <sia...@gmail.com>



--
З павагай, Сяргей
Гіпотэза фінансавай нестабільнасці - адрэдагаваная.doc
Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages