Вітаю!
14 ліпеня адбылася сёмая сустрэча эканамічнага гуртка Фаланстэра. Мы разглядзелі гіпотэзу фінансавай нестабільнасці Мінскага.
Падсумаванне тэмы.
Для мяне асноўная ідэя гіпотэзы фінансавай нестабільнасці бачыцца ў тым, што капіталістычныя эканомікі з моцным фінансавым сектарам і крэдытнымі грашыма з’яўляюцца нестабільнымі.
Крызісы не ёсць збоямі сістэмы, як неалібералы стараюцца паказаць, а і ёсць самой сістэмай, бо пры вышэй апісаных умовах дзейнічаюць 3 тыпа эканамічных агентаў: хэджавыя (могуць расплаціцца па асноўным доўгу і працэнтам), спекулятыўныя (могуць аплаціць свае абавязацельствы, але не асноўны доўг і таму мусяць яго рэфінансаваць за кошт новых пазык) і Понцы-адзінкі (не аплочваюць ні працэнты, ні асноўны доўг). Структура вузлоў экномікі вельмі важна, бо, калі хэджавае фінансаванне дамінуе, то эканоміка цалкам можа быць сістэмай, якая шукае ды утрымлівае раўнвагу. У супрацьлегласць, чым болей вага спекуляцыйных ды Понцы-фінансістаў, тым болей верагоднасць таго, што эканоміка будзе сістэмай з узрастаючымі адхіленнямі.
Такім чынам першая тэарэма гіпотэзы фінансавай нестабільнасці відавочна – эканоміка мае фінансавыя рэжымы, пры якіх яна стабільная, ды фінансавыя рэжымы, пры якіх яна нестабільная. Другая тэарэма гіпотэзы фінансавай нестабільнасці гэта: падчас перыядаў доўгатэрміновага росквіту эканоміка пераходзіць ад фінансавых адносінаў, якія ствараюць стабільную сістэму, да адносінаў, якія ствараюць нестабільную сістэму.
Іншымі словамі падчас росквіту становіцца меней хэджэвых адзінак, а ўсё болей спекулятыўных і Понцы.
Цікава, што ў дамінуючай эканамічнай тэорыі ўвогуле нічога не кажуць пра структуру эканамічных агентаў. Прымаецца за аксіёму, што ў капіталістычным свеце, фірмы ды прадпрыемствы зацікаўлены выключна ў развіцці і добрасумленнай канкурэнцыі. Як мы цяпер убачылі, магчыма, усё не зусім так.
Для дамашняга задання і замацавання інфармацыі далучаю канчаткова адрэдагаваны файл “Гіпотэзы фінансавай нестабільнасці Мінскага”
Што далей?
Да верасня мы прызначаем вакацыі!
За 7 летніх заняткаў, мы павінны былі атрымаць базавыя веды, з якімі можна разглядаць наступныя тэмы. Зараз будзе час пераварыць атрыманыя веды і зразумець у якім накірунку менавіта кожны з вас жадае рухацца ў нашым навучанні.
.
На пачатку нашых першых сустрэч я казаў, што гэтыя заняткі будуць пробнымі. Мне было важна ўбачыць зацікаўленасць вывучэння з боку ўдзельнікаў. Свае вынікі я зрабіў. А зараз жадаю пачуць кожнага з вас. Таму адкажыце, калі ласка, на наступныя некалькі пытанняў. Ад вашых (не)адказаў залежыць наша будучае навучанне!
Заданне на вакацыі
Адказаць на вышэй напісаныя 4 пытанні.
Пераварыць атрыманыя веды пробных заняткаў. Усе матэр’ялы ёсць у групе.
Азнаёміцца з тэкстамі на сайце ctrl-f-ekanomika.info. Асабліва важны тэкст для ўважлівага чытання – Матчастка. На сайце агучваюцца тыя ж самыя ідэі, што і падчас нашых заняткаў. Запрашаю азнаёміцца!
Лета!!! Давайце быць шчасьлівымі!=)
прывіт!
быў завал на працы, таму адказваю толькі сёння
1. сама структура эканомікі, як я бачу, для мяне па-ранейшаму палягае ў нейкім тумане, але высьветліліся выспамі кропкава пэўныя акалічнасьці, пра якія я раней не падазравала (гэта і структура і грошай, і іх стварэнне, і пэўныя падазрэнні пра паразітызм, і сутнасць крэдытавання, міжнароднага крэдытвання, дзейнасці МВФ, ды й самой сутнасці эканомікі - гэта зусім не абавязкова проста зарабленне грошай!!! - і гэта ўсё маленькія рэвалюцыі; і інш.)