Эканамичны гурток. Сустрэча сёмая.

0 views
Skip to first unread message

Siaroja

unread,
Jul 6, 2011, 6:16:53 AM7/6/11
to bel_ec...@googlegroups.com, sha...@rambler.ru

Вітаю!

 

Невялікае рэзюмэ па апошняй тэме “Утварэнне грошай”.

На апошніх двух занятках мы разглядзелі законы ўтварэння грошай у сённяшнім крэдытна арыентаваным свеце. Для вывучэння мы абралі лекцыю С. Кіна “Паводзінныя” фінансы”, у якой аўтар параўноўвае дзве мадэлі ўзнікнення і рэгулявання грошай.

 

З аднаго боку бярэцца папулярнае меркаванне неакласікаў, што грошы – гэта толькі покрыва над бартэрам. Стварэнне і кантроль за грошамі высокай магутнасці ажыццяўляе ўрад і нац. банк, а затым камерцыйныя банкі павялічваюць гэтыя грошы з дапамогай крэдытаў, але пры гэтым мусяць мець нейкі (вызначаны ўрадам ці нац. банкам) запас рэзерву. Гэта экзагенная мадэль утварэння грошай.

 

З іншага боку прапануецца Кінам для ўвагі эндагенная мадэль, у якой крэдытныя грошы незалежныя ад “урадавых”. Калі ёсць попыт на крэдыты, то ён абавязкова будзе задаволены, нягледзячы на “кантроль” урада і нац. банка. Апошнія, дзеля захавання сістэмнай ліквіднасці і гарантавання фінансавай сістэме заставацца крэдытаздольнай (гэта іх першая і найважнейшая задача!), вымушаны адказваць і павялічваць колькасць у абароце грошай высокай магутнасці. Гэта бачна са статыстыкі, як грашовая база М1 спазняецца за ростам фінансавых агрэатаў М2 і М3.

 

Гэта мадэль утварэння грошай характэрна для капіталістычных краін свету, але і ў Беларусі яна дзейнічае са сваімі асаблівасцямі.

 

Для дамашняга задання і паўтарэння пройдзенага ў далучаным файле вы можаце знайсці цалкам перакладзенную і адкарэктаваную лекцыю.

 

Наступная тэма:

Тэорыя фінансавай нестабільнасці Мінскага. Для разгляда прапануецца яго артыкул, які яшчэ трэба перакласці з ангельскай.

У мяне узникли праблемы з канвертацыяй файла з пдф у док. Будзе супер, кали хтосци здолее усё ж пераканвертаваць. Скажу тольки, што онлайн канвертары не працуюць.
 

Потым трэба будзе размеркаваць, хто які аб’ём тэксту гатовы перакласці. Важна, каб кожны па магчымасці прыняў удзел у перакладзе. І не істотна будзе гэта старонка, абзац альбо некалькі сказаў!

 

Наступная сустрэча:

13 ліпеня (серада) а 19-ай гадзіне на базе Фаланстэра.



--
З павагай, Сяргей
Кін - лекцыя пра эндагенныя грошы.pot
Financial_Instability_Hypothesis_-_Hyman_Minsky.pdf

Мара Хмара

unread,
Jul 6, 2011, 7:23:51 AM7/6/11
to bel_ec...@googlegroups.com
Дзякуй за такое вытлумачанае падсумаванне!
Я пачынаю перакладаць (пакуль бяру 2 стр (№1-3), потым, можа, болей)

далучайцеся)

--


Лета!!! Давайце быць шчасьлівымі!=)

Siaroja

unread,
Jul 6, 2011, 3:40:13 PM7/6/11
to bel_ec...@googlegroups.com
так, выдатна! Я бяру на сябе старонкі 4 і 5. Хто наступныя 2?

2011/7/6 Мара Хмара <vilnia.nash...@gmail.com>



--
З павагай, Сяргей

Siaroja

unread,
Jul 11, 2011, 3:35:13 PM7/11/11
to bel_ec...@googlegroups.com, sha...@rambler.ru, ulad.p...@gmail.com
У далучаным файле адрэдагаваны пераклад гіпотэзы фінансавай нестабільнасці Мінскага. 
Ёсць магчымасць падрыхтавацца да сустрэчы. Не прапусціце магчымасць.

2011/7/6 Siaroja <sia...@gmail.com>



--
З павагай, Сяргей
Гіпотэза фінансавай нестабільнасці (рэд.).doc
Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages