===8<==============Original message text===============
Шаноўныя сябры!
10 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прзнтацыя "Піпі".
З павагай,
ДП
2008-03-26
Sektionskontoret i Minsk
Прэс-рэліз
Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага
Iнстытута, сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
праводзіць 10 красавіка ў 17.30 у мастацкай галерэі “Лабірынт” у Нацыянальнай
бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) прэзентацыю першага беларускага
перакладу аповесці Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”.
“Піпі Доўгаяпанчоха”- кніга пра самую моцную, вясёлую, рудую і дзівосную
дзяўчынку ва ўсім свеце. Піпі лёгка падымае каня на выцягнутых руках, гатуе
імберцавае печыва проста на падлозе, да таго ж яна аб’ездзіла ўвесь свет
і збіраецца стаць піратам, калі вырасце!
Сусветны бестселер шведскай пісьменніцы пераклаў на беларускую мову Дзмітрый
Плакс. Рэдактар кнігі - Юрась Бушлякоў. Дызайн і макет кнігі, якая праілюстраваная
класічнымі малюнкамі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман, падрыхтаваў Генадзь
Мацур. Кніга выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа. Ініцыятар і каардынатар
праекта - Аляксандра Макавік.
На прэзентацыі першага беларускага выдання “Піпі Доўгайпанчохі” будуць
прысутнічаць дачка Астрыд Ліндгрэн Карын Нюман - тая самая дзяўчынка, якая
шмат гадоў таму прыдумала імя для гераіні і натхніла пісьменніцу на напісаньне
гэтага твору, вядомая шведская літаратуразнаўца і пісьменніца Ула
Лундквіст, а таксама перакладчык кнігі Дзмітрый
Плакс.
Па пытаннях, звязаных з прэзентацыяй, просьба звяртацца да каардынатара
праграм аддзялення пасольства Швецыі Алены Касько:
еlena....@sweden.by; тел. 2265540.
Dmitri Plax
Producer
Radio Sweden
phone +46 (0)8- 784 11 46
mobile +46 (0)76- 207 33 51
fax +46 (0)8- 667 62 83
dmitr...@sr.se
www.radiobelarus.se
===8<===========End of original message text===========
--
Best regards,
Studio mailto:stu...@znyata.com