Акцыя ў абарону Лошыцкага парка

6 views
Skip to first unread message

Кsenia Makovik

unread,
Jul 21, 2008, 4:02:51 AM7/21/08
to aca...@googlegroups.com
21 июля 2008, 21 ліпеня 2008, Лошыцкі парк

"Я люблю Лошыцкі парк" – акцыя ў абарону пярліны Менску

"Менгарвыканкам даў дазвол на земляныя і будаўнічыя работы на
тэрыторыі Лошыцкага парку", – б'е ў званы старшыня Беларускага
дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі культуры Антон
Астаповіч.

Згодна пляну, ляндшафт парку будзе цалкам відазьменены. Ад вялікага
пладовага саду застанецца невялікая частка. Бульдозэры ўжо сёньня
валяць дрэвы і выразаюць урадлівы грунт на тэрыторыі парку побач з
Домам культуры Менскага танкасуконнага камбіната. На супрацьлеглым
баку землярыйная тэхніка засыпае сажалку на рацэ для пабудовы
вадзянога млына.

Навіна пра рэканструкцыю Лошыцкага парку і сядзібы атрымала шырокі
грамадзкі рэзананс. Для многіх жыхароў сталіцы парк зьяўляецца любімым
месцам для адпачынку. Існуе меркаваньне, што калі Лошыцкі парк будзе
рэстаўравацца такім жа чынам, як зараз рэстаўруецца возера, то ён
будзе страчаны назаўсёды.

У панядзелак, 21 ліпеня, у 20:00 ля ўваходу на галоўную алею з вуліцы
Маякоўскага пройдзе акцыя "Я люблю Лошыцкі парк!" Плянуецца
абмеркаваньне магчымых варыянтаў выратаваньня парка і сядзібнага дома,
выступы экспэртаў.

"Я веру ў тое, што людзі адгукнуцца й прыйдуць у панядзелак, –
гаворыць мінская мастачка Ніка Сандрас. – Для многіх і многіх людзей
сэрца Менску – не зьдзіўляючая архітэктурай Нацыянальная бібліятэка, а
чароўны сваёй закінутасьцю парк у Лошыцы. Калі мы не пачнем абараняць
такія цудоўныя куточкі цяпер, то нам будзе вельмі сорамна перад сваімі
ўнукамі пасьля"

Акцыя "Я люблю Лошыцкі парк" пройдзе ў панядзелак 21 ліпеня ў 20:00.

Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages