Сучасная шведская фатаграфія прадстаўлена дзвюма фотапраектамі:
Выстава знакамітага шведскага фатографа Енца Ластхейна “Белае мора -
чорнае мора”, якая пройдзе з 28 мая па 29 чэрвеня ў галерэі “Мир
фото” (вул. Прытыцкага, 10). Адкрыццё выставы адбудзецца 28-га мая ў
18.00.
Выстава маладых шведскіх фатографаў “Балансуючы паміж Стакгольмам і
Мінскам” будзе экспанавацца з 14-га чэрвеня па 5 ліпеня ў Музеі
сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47). Адкрыццё
выставы адбудзецца 14га чэрвеня ў 17.00.