ПІКЕТ ПАСОЛЬСТВА БЕЛАРУСІ 16.01.2011

1 view
Skip to first unread message

Alexander Čajčyc

unread,
Jan 7, 2011, 12:27:21 PM1/7/11
to belo...@googlegroups.com
Шаноўныя беларусы,

Многія з нас часта цураюцца палітыкі і не хочуць яе датыкацца. Гэта зразумела і нармалёва, у жыцці кожнага чалавека сапраўды ёсць куды больш важныя і прыемныя рэчы, чым гэта.

Але бываюць моманты, калі пачуцце самапавагі прымушае праявіць грамадзянскую пазіцыю. Усім вядомыя падзеі апошняга месяца ў Беларусі - мне здаецца, той самы выпадак.

Тое, што адбываецца ў Беларусі ўжо не першы год пры кіраванні А. Лукашэнкі і што абвастрылася пасля выбараў у снежні 2010 г. - гэта цалкам непрымальна, непрыстойна і лезе ні ў якія рамкі.

Жывучы за кардонам і маючы з чым параўнаць, ненармальнасць і брыдкасць таго, што робяць беларускія ўлады, кідаецца ў вочы яшчэ мацней. У Вялікабрытаніі, дзе мы з вамі зараз жывем, за простае выказванне сваёй палітычнай пазіцыі не саджаюць на Акрэсціна і не збіваюць АМАПам. Асабіста для мяне гэта азначае, што магчымасцямі мірнага пратэста, якімі не могуць карыстацца тыя, хто застаўся ў Беларусі, павінны карыстацца хаця б мы тут.


Таму запрашаю вас на пікет, які адбудзецца ў наступную нядзелю, 16 студзеня, насупраць пасольства Беларусі (6 Kensington Court, London W8 5DL), у 14:00


Нашыя патрабаванні да ўладаў Беларусі:

- Неадкладнае вызваленне палітычных вязняў, арыштаваных 19 студзеня і пасля гэтага.

19 снежня на плошчы арыштавалі і пасадзілі ў турму больш за 600 чалавек толькі за тое, што яны ўдзельнічалі ў мірнай дэманстрацыі. Большасць выпусцілі праз 10 ці 15 сутак, але больш за 20 чалавек (спіс: http://spring96.org/be/news/40417 ) дагэтуль у няволі. Гэтых людзей кінулі за краты і пагражаюць ледзь не 15 гадамі турмы не за тое, што яны нешта скралі ці кагось забілі, а за тое, што яны патрабавалі справядлівых выбараў і, па вялікім рахунку, выканання дзеючай Канстытуцыі, дзе напісана, што Беларусь павінна быць дэмакратычнай краінай.

А судзіць іх збіраюцца як раз па загаду тых, пра каго ёсць сур'ёзныя падазрэнні наконт забойстваў і вараўства.

Кандыдата ў прэзідэнты паэта Ўладзіміра Някляева чэкісты збілі, не даўшы нават дайсці да Плошчы. Пасля напада амапаўцаў яго паклалі ў шпіталь - і адтуль яго ўначы скрало КДБ. Некалькі дзён пра яго лёс нічога не было вядома. У засценках ён перанес гіпертанічны крыз. Андрэя Саннікава, іншага кандыдата, жорства збілі, зламалі нагу і арыштавалі разам з жонкай, вядомай журналісткай Ірынаю Халіп, а пасля гэтага пагражалі пазбавіць бацькоўскіх правоў на іх сына. Кандыдат Мікалай Статкевіч вось ужо два тыдні трымае ў турме галадоўку пратэста. Палітыка Анатоля Лябедзьку і памочніка Някляева Аляксандра Фядуту чэкісты выкралі з іх кватэр.

Гэтыя людзі сядзяць у турме, а тыя, хто на іх напаў, хто ў кроў збіваў і калечыў безабаронных людзей, хто падрабляў вынікі галасавання і нават правакатары, якія разбілі тое злапалучнае шкло на дзвярах будынка ўрада - на свабодзе. Дзе правасуддзе?


- Спыненне рэпрэсій супраць іншадумцаў, супраць незалежных СМІ.

Пасля выбараў лукашэнкаўскае КГБ спрабуе запалохаць людзей, якія прыйшлі на дэманстрацыю 19-га, выклікае іх на допыты, карыстаючыся раздрукоўкамі мабільных аператараў пра тэлефоны, што былі запеленгаваныя ў раёне дэманстрацыі. Адбываюцца ператрусы ў офісах незалежных СМІ. Хопіць тэрарызаваць людзей!


- Патрабаванне новых празрыстых, дэмакратычных, НАРМАЛЬНЫХ выбараў без удзела Лукашэнкі, а таксама нармальных парламенцкіх выбараў.

Апошнімі дэмакратычнымі выбарамі ў Беларусі былі парламенцкія выбары ў красавіку 1995 г. З тых часоў міжнародная супольнасць не прызнала сумленнымі ніводныя выбары ці рэферэндум у Беларусі. За 15 (пятнаццаць!) гадоў прафанацыі беларускія "выбары" ператварыліся ў фармальную і чыста паказальную цырымонію працягненняў паўнамоцтваў Лукашэнкі ці яго памагатых альбо спосабам прасоўвання патрэбных яму рашэнняў. Галасы ніхто ніколі не лічыць, вынікі фальсіфікуюцца, апазіцыя не можа ні нармальна агітаваць за галасы людзей, ні сачыць за сумленнасцю падліка галасоў.

Чаму мы павінны быць горшыя за палякаў, літоўцаў ці ўкраінцаў, дзе галасы падлічваюць нармальна і дзе ў парламент могуць трапіць і тыя дэпутаты, што не згодны з прэзідэнтам? Чаму ў нас не можа быць сумленных дэмакратычных выбараў?


Канечне ж, беларускія ўлады наўрад ці пададуць від, што прыслухаюцца да нашага не вельмі вялікага пратэста ці спалохаюцца нас - хаця практыка паказвае, што кожнае такое выступленне ім яўна казытае нервы.

Затое куды больш важна, каб наш голас быць пачуты еўрапейцамі і брытанскай уладай, якая існуе на нашы з вамі падаткі: каб яны не забывалі пра праблему Беларусі, дапамагалі станаўленню дэмакратыі ў ёй. Калі яны не будуць бачыць, што гэта трэба самім беларусам, дык нашто ім будзе штось рабіць - сваіх справаў усім хапае.

І самае важнае - пра наш пратэст дакладна даведаюцца людзі ў Беларусі, якім праслухваюць тэлефоны, якіх выганяюць за палітыку з інстытута і з працы, і каму лукашэнкаўская прапаганда з кожнага праса паўтарае, што "Саня останется с намі" на самой нашай смерці. Наша салідарнасць ім вельмі важная, паверце.

Давайце выйдзем, каб потым не было сорамна за тое, што мы маўчалі ў гэтыя дні і што не зрабілі тое, што маглі.

Пасольства Рэспублікі Беларусь
6 Kensington Court, London W8 5DL (станцыя метро High Street Kensington ці Gloucester Road)
нядзеля, 16 студзеня
14:00


Па любых пытаннях прашу звяртацца да мяне.


з павагай,

Алесь Чайчыц

Беларус на чужыне | Belarusian Abroad

unread,
Jan 14, 2011, 1:00:47 PM1/14/11
to belo...@googlegroups.com
Нагадваем пра мерапрыемства ў гэту нядзелю.



2011/1/7 Alexander Čajčyc <alex...@cajcyc.org>
Шаноўныя беларусы,

Многія з нас часта цураюцца палітыкі і не хочуць яе датыкацца. Гэта зразумела і нармалёва, у жыцці кожнага чалавека сапраўды ёсць куды больш важныя і прыемныя рэчы, чым гэта.

Але бываюць моманты, калі пачуцце самапавагі прымушае праявіць грамадзянскую пазіцыю. Усім вядомыя падзеі апошняга месяца ў Беларусі - мне здаецца, той самы выпадак.

Тое, што адбываецца ў Беларусі ўжо не першы год пры кіраванні А. Лукашэнкі і што абвастрылася пасля выбараў у снежні 2010 г. - гэта цалкам непрымальна, непрыстойна і лезе ні ў якія рамкі.

Жывучы за кардонам і маючы з чым параўнаць, ненармальнасць і брыдкасць таго, што робяць беларускія ўлады, кідаецца ў вочы яшчэ мацней. У Вялікабрытаніі, дзе мы з вамі зараз жывем, за простае выказванне сваёй палітычнай пазіцыі не саджаюць на Акрэсціна і не збіваюць АМАПам. Асабіста для мяне гэта азначае, што магчымасцямі мірнага пратэста, якімі не могуць карыстацца тыя, хто застаўся ў Беларусі, павінны карыстацца хаця б мы тут.


Таму запрашаю вас на пікет, які адбудзецца ў наступную нядзелю, 16 студзеня, насупраць пасольства Беларусі (6 Kensington Court, London W8 5DL), у 14:00


Нашыя патрабаванні да ўладаў Беларусі:

- Неадкладнае вызваленне палітычных вязняў, арыштаваных 19 сьнежня і пасля гэтага.
Reply all
Reply to author
Forward
0 new messages