Mastatsva

0 просмотров
Перейти к первому непрочитанному сообщению

Studio

не прочитано,
29 авг. 2007 г., 05:54:2929.08.2007
– Studio, Studio

Добрый день,

Еще вот текст решить положить, поскольку он вызвал
неоднозначную реакцию у Сергея Михаленко.

http://forum.znyata.com/viewtopic.php?t=2729

Текст взят из того документа, который уходил, как последняя
версия редактору, так что какие-то расхождения не исключены.

Еще некоторые пояснения: Алесе отдавался довольно большой архив
моих записок, из которых выбралась очень давняя компиляция по
поводу истории. В журнал вошли некоторые разрозненные вещи из
нескольких разговоров с Алесей.

Из вещей, которые хотелось бы прокомментировать/дополнить,
многое уже имеется на Znyata в той или иной ветке, так что
дежавю гарантировано.

В общем, самые важные для меня вещи заключаются в двух
последних абзацах текста, загляните.

Уточнения, конечно, не помешали бы -- рамки журнальной статьи
оставили несколько скороговорок, которые можно по-разному
интерпретировать.

Вот, в частности, casus belli:

Хоць рэсурсы ў сучаснай творчай фатаграфіі ёсць, і немалыя.
Гэта і закінутыя студэнты акадэміі мастацтваў, і удзельнікі
“Фотаігры”, дзе зараз працуе міні-школа пад кіраўніцтвам Яна
Карпава і Аляксея Ільіна”, конкурсы “Фотакрос” і ўжо забытае
“Фотапаляванне”, якія існуюць на працягу доўгага часу і сталі
своеасаблівай школай для многіх. Некалькі сотняў чалавек
прайшлі праз творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў — а гэта
двухсеместравая інтэнсіўная тэхнічная падрыхтоўка. Не адзін
такі праект яшчэ рыхтуецца.

Собственно, по поводу «Фотокросса», в первом забеге которого,
помнится, отметились Тээмовцы, мне делали специальное замечание
на форумах как-то, что про них не упоминаю. Упомянул, как
видите.

Наверняка вызовет вопросы и вот этот абзац:

Апошняя значная падзея гэтага перыяду –
выстава ў Берліне ў 1994. Арганізатары выставы ўгадалі дух
першых выстаў у Доме Кіно: па стылю, па чысціні, энергетыцы.
“NOVA” зрабіла спробу паўтарыць гэты дух, але гэтага не
атрымалася — час і умовы вельмі мала спрыяў творчым
ініцыятывам, а вербальная касметыка не магла замяніць самаё
творчую фатаграфію.

Сергей Кожемякин уже по этому поводу высказался; теперь, по всей
видимости, нужно ждать реакции и от Володи Парфенка, но в
статье Тани Бембель по поводу юбилея галереи я читаю:

http://www.belgazeta.by/20061218.50/460035401

Почему-то самокритичные капитаны не уставали меланхолично
констатировать, что все лучшее у галереи Nova, очевидно,
позади, что если быть абсолютно честными (а таковыми быть им
почему-то упорно хочется), то лучшими они назвали бы проекты аж
2000г., а именно «Ландшафт тела - тело ландшафта», «Фотография
«решающего момента»: белорусский вариант», «Частная история
коллектива», все коллективные выставочные проекты из серии
«Аспекты современной белорусской фотографии».

Что, по меньшей мере, следует понимать как сложный дебют и не
самые лучшие времена после становления и пика.

В общем, если появятся вопросы, я отвечу.

Удачи!

V

...

Валерый Лабко

Гісторыя дыскрэтнага існавання

Дзякуючы даследванням Mіxaся Раманюка і плённым… Надзеі
Саўчанка, гісторыя фатаграфі на Беларусі…

У Беларусі фатаграфія вядома з 1860-х гадоў. Тады ўзніклі
фотамайстэрні ў Мінску, Віцебску, Гродна, Магілёве і іншых
гарадах. Напачатку свайго развіцця творчая фатаграфія была
вельмі шчыльна звязана з краязнаўчымі даследаваннямі. Вяршыні
гэты від фатаграфіі дасягнуў у творчасці Яна Булгака. Наступная
вяршыня развіцця творчай фатаграфіі звязаны з імем буйнейшага
партрэціста М.Наппельбаўма, які пачынаў свой шлях у Мінску. На
жаль, фатаграфія канца ХІХ – пачатку ХХ даследвана слаба і
дайшла да нас большай часткай у творах ананімных фатографаў.

Уся гісторыя творчай фатаграфіі з паслярэвалюцыйнага перыяду да
нашых дзён — гэта дыскрэтнае, разарванае (прычым з вялікімі
часавымі перарывамі) існаванне.

У 20-30-ыя гады ў фотамастацтве, як можна думаць, пераважаў
рэпартаж, новым этапам развіцця дакументальнага фатаграфіі
сталі здымкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

У 50-ыя гады ў СССР зноў становіцца заўважнай фотааматарская
дзейнасць, а ў 60-ыя гады ў некаторых гарадах узнікаюць
фотаклубы. Пры адсутнасці навучальных і іншых неабходных
структур творчай фатаграфіі аматарскія клубы становяцца месцам
вучобы, дыскусій, выставачнымі цэнтрамі. Фатаклуб “Мінск” быў
заснаваны адным з першых (1960г.) і прыкладна на дзесяцігоддзе
ён становіцца асноўнай рухальнай сілай творчай фатаграфіі ў
рэспубліцы.

Важнае значэнне набылі рэгулярныя тэлеперадачы пра
фатаграфію. Паступова нарадзілася ідэя рэгулярнай выставы ў
Мінску. З выстаўкі “Фотаграфіка-71” ў 1971 г. пачынаецца
гісторыя найбольш вядомага і буйнога біенале мастацкай
фатаграфіі ў СССР. Выставы ў Мінску збіралі аўтараў з розных
рэспублік, у іх прымалі ўдзел найбольш вядомыя ў 70-ыя гады
майстры фатаграфіі. За дзесяцігоддзе сфарміраваліся дастаткова
цікавыя фатографы-аматары. Магутны ўплыў на іх творчасць
аказвала фатаграфія Прыбалтыкі. Ідэі знаходзілі таксама ў
замежных часопісах — але друкаваных арыгіналаў здымкаў амаль
што ніхто бачыў. У выніку тут генералізаваліся пэўныя ідэі,
іншым часам вельмі маргінальныя, якія ўплывалі на аўтараў на
працягу многіх гадоў — і, да таго ж, пры вельмі неадэкватнай
форме прэзентацыі. Амаль тое ж назіраецца і зараз, калі
крыніцай «мудрасці» стае інтэрнэт.

У фотажурналістыцы пра творчасць размовы ісці амаль што не
магло. А многія прымаюць за творчыя працы сацзаказы таго часу.

Ўжо да пачатку 80-ых выставы фотаграфікі выдыхаюцца, а
фотааматарскі рух спадае. Амаль адначасова ў Мінску з’яўляюцца
навучальныя студыі, у тым ліку пры фотаклубе “Мінск”. Пры
наборы навучэнцаў была зроблена спроба творчага адбору, якая
сябе апраўдала. Ужо выпускнікі “Студыі-2” паказалі калекцыі
фатаграфій, якія колькасна і якасна заўважна адрозніваліся ад
таго, што з’яўлялася ў выніку фотааматарскай практыкі.

Да таго ж самі выпускнікі пачалі арганізоўваць уласныя студыі і
творчыя групы з падобных генезісам. З аўтарамі, якія з’явіліся
ў выніку работы навучальных студый і пост-студыйнай творчай і
арганізатарскай работы і звязваюць з’яўленне “мінскай школы
творчай фатаграфіі”. Так назваў маладую фатаграфію з Беларусі
фінскі крытык Ханну Ээрыкяйнен, збіраючы матэрыял для
выставачнага праекту “Новая савецкая фатаграфія”.

Асабліва заўважнымі сталі творчыя групы “Правінцыя”,
“Панарама”, “Беларускі клімат”, “Мета” і асобныя аўтары ў межах
гэтых аб’яднанняў.

З пачатку дзевяностых з’явілася тэндэнцыя абасобленых паказаў
работ маладых аўтараў. У нейкі момант стала зразумела, што
фатаграфіяй можна зарабляць. Людзі сталі самастойна гуляць у
вялікія па правінцыйным меркам гульні. Змянілася культурная і
грамадская сітуацыя. Апошняя значная падзея гэтага перыяду –
выстава ў Берліне ў 1994. Арганізатары выставы ўгадалі дух
першых выстаў у Доме Кіно: па стылю, па чысціні, энергетыцы.
“NOVA” зрабіла спробу паўтарыць гэты дух, але гэтага не
атрымалася — час і умовы вельмі мала спрыяў творчым
ініцыятывам, а вербальная касметыка не магла замяніць самаё
творчую фатаграфію.

Гэтай выставай у Берліне была падведзена рыса таго этапу
развіцця творчай фатаграфіі. Тады было выразнае адчуванне было,
што тая фатаграфія ўжо не будзе працягвацца. Маглі
“працягвацца” аўтары з тымі ж падыходамі, з падобнымі работамі.
Але тая фатаграфія “савецкіх лабарантаў”, тыя ўмовы – танная
папера, свабодны час, неўладкаванасць творчых людзей у жыцці і
нейкая больш высокая канцэнтрацыя талентаў – усё скончылася.

Свет змяніўся. Змяніліся сацыяльныя ўмовы. У савецкім
грамадстве роўных магчымасцяў, дыферэнцыраваным на некалькі
лёгка вызначальных страт, грамадстве рэлігійным па ўладкаванні,
грамадстве экзальтаванай веры, мастацкая творчасць, закрытыя
секты творцаў інтуітыўна ўспрымаліся як элітарны, суадносны з
высокім узроўнем кампанент грамадства. Уваходзіць, суадносіцца,
нават ведаць пра мастацтва было прэстыжна.

Сёння культурныя з’явы даўно ўжо згубілі магчымасць быць
падзеяй. Аўтары і творчыя групоўкі, якія працуюць у мастацкай
фатаграфіі, знаходзяцца ў тыповым становішчы іншых груп
неафіцыйнага мастацтва: іх ведае вельмі невялікая частка
грамадства, статус у інфармаванай часткі соцыуму зададзены
галоўным чынам інфармацыяй пра замежныя паказы, прафесійна
займацца гэтым мастацтвам немагчыма, бо гэта не прыносіць
неабходных сродкаў. Рынак, як творчай, так і камерцыйнай
фатаграфіі ў Беларусі развіты слаба.

Разам з тым нельга сказаць, што мастацкі працэс спыніўся. Ён
стаў іншым, здзяйсняецца іншымі людзьмі у цалкам іншых умовах.
З’явілася вельмі шмат людзей з фотакамерамі, і мы назіраем такі
перыяд аматарскай фатаграфіі, калі патрабуецца актыўная
палітыка “фототатрэгераў”, каб дапамагчы на самой справе
таленавітым аўтарам. З аднаго боку вялікая колькасць
фатаапаратаў у руках не можа да нечага не прывесці. Але я
згадваю падобную сітуацыю ў савецкі час, калі фатаапаратаў было
вельмі шмат, а творчыя прарывы – адзінкавыя. Раней, перш чым
выйсці ў фатаграфіі хоць на нейкі прымальны ўзровень, трэба
было пераадолець дастаткова складаны тэхнічны бар’ер. Да гэтага
моманту адбываўся працэс накаплення выпадковых рашэнняў. Сёння
тое ж, і нават горшае робіць лічбавая тэхніка. Яна -- тыражуе.
Чалавек пачынае фатаграфаваць і ў яго з’яўляюцца нейкія вынікі
на этапе здымкі, вялікая колькасць вынікаў узнікае на этапе
посткамп’ютэрнай апрацоўкі. Таму ўзнікае ілюзія, што ён нібы
нечага і дасягнуў у творчым плане.

Сёння можна асцерагацца, што вельмі шмат чаго спецыфічнага і
каштоўнага, што было у адыходзячай фатаграфічнай культуры на
гэтай прасторы, можа сысці, саступаючы месца культуры адбору,
чыста механічнай творчасці, інтэрпрэтацыі факта, мастацтву
змешаных тэхнік. Містычны пачатак, духоўнасць, трохвымернасць
фатаграфічнага часу ў спалучэнні з духам мастака, каштоўнасці,
спецыфічныя ідэі і падыходы чыстай фатаграфіі калі і будуць
прадстаўлены, то ў творчасці аўтараў, якія развіваюць традыцыі
старой школы.

Аналіз наяўнай сітуацыі вельмі хутка прыводзіць да высновы, што
творчых людзей, якія здольны сёння нешта сказаць у фатаграфіі,
няшмат. Тут як у Чырвонай кнізе, калі колькасна папуляцыя
набліжаецца да нейкай лічбавай адзнакі, назіраюцца крызісныя
з’явы.

Хоць рэсурсы ў сучаснай творчай фатаграфіі ёсць, і немалыя.
Гэта і закінутыя студэнты акадэміі мастацтваў, і удзельнікі
“Фотаігры”, дзе зараз працуе міні-школа пад кіраўніцтвам Яна
Карпава і Аляксея Ільіна”, конкурсы “Фотакрос” і ўжо забытае
“Фотапаляванне”, якія існуюць на працягу доўгага часу і сталі
своеасаблівай школай для многіх. Некалькі сотняў чалавек
прайшлі праз творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў — а гэта
двухсеместравая інтэнсіўная тэхнічная падрыхтоўка. Не адзін
такі праект яшчэ рыхтуецца.

Што адбываецца з гэтымі людзьмі, якія выйшлі пасля заканчэння
фатаграфічнага навучання і на пэўны творчы ўзровень, на
неаматарскае разуменне фатаграфіі. Рэалізацыя ў асноўным
адбываецца праз інтэрнет-праекты аматарскага плану. А група,
якая выпускаецца з курсаў, магла б стаць зародкам творчага
аб’ядняння, рэалізавацца на ўзроўні выстаў і творчых праектаў.
Аднак гэтага ў большасці выпадкаў не адбываецца. Няма
спецыяльнай праграмы па рабоце з неафітамі пры Саюзе
фотамастакоў, няма жадання фотаклуба “Мінск” расчыніць для іх
дзверы, стварыць паралельныя асяроддзі на працягу тыдня,
своеасаблівыя незалежныя творчыя інкубатары. Тут бы і
спатрэбіліся праэкты тыпу «Светлай комнаты». Пакуль не будзе
выразнай і лагічнай палітыкі да тых рэсурсаў, якія мы сёння
маем, пра нармальнае развіццё фатаграфіі гаварыць няма сэнсу.

Толькі развітая фатаграфічная інфраструктура ў выглядзе
галерэй, музеяў, сур’ёзных часопісаў і буйных праектаў магла б
дазволіць “сама па сябе” даць выразныя арыенціры таго, у якім
кірунку рухацца і паспыяць творчай кар’еры. У нашых умовах цуд
можа адбыццы толькі у выніку накіраванай інтрыгі з аматарскімі
кругамі і, асабліва, з “пастнавучальнымі” групоўкамі. Тады і
можна будзе ўбачыць, ці ёсць сучасная фатаграфія ў Беларусі.

.

V

Ответить всем
Отправить сообщение автору
Переслать
0 новых сообщений